Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінкульт абвясьціў конкурс сцэнараў, адна з тэмаў — «гераізм» сілавікоў у 2020 годзе


Сілавікі на чале з кіраўніком ГУБАЗІКа Мікалаем Карпянковым ідуць падаўляць пратэсты, Менск, 23 верасьня 2020
Сілавікі на чале з кіраўніком ГУБАЗІКа Мікалаем Карпянковым ідуць падаўляць пратэсты, Менск, 23 верасьня 2020

Міністэрства культуры абвясьціла конкурс сцэнараў фільмаў і сэрыялаў для вытворчасьці ў 2025 годзе.

Інструкцыя аб правядзеньні конкурсу разьмешчаная на сайце міністэрства, паведамляе выданьне Reform.by.

Мэта конкурсу — адбор сцэнараў для поўнамэтражных гульнявых і негульнявых фільмаў, а таксама сэрыялаў. Для кожнага з фарматаў заяўлены прыкладны пералік тэм. Сярод магчымых тэмаў сцэнароў для поўнамэтражнага гульнявога фільму заяўлены «гераізм» сілавікоў у 2020 годзе. Поўны пералік тэмаў для поўнамэтражнага фільму ў гульнявой форме выглядае так:

  • гераічнасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас падзей жніўня 2020 году ў Беларусі;
  • вайскова-патрыятычная тэма;
  • школа і настаўнікі Беларусі;
  • працаўнікі беларускай вёскі;
  • беларускія лётчыкі-героі;
  • героі беларускага спорту;
  • кінаказка зь беларускімі героямі для сямейнага прагляду;
  • навагодняя гісторыя для сямейнага прагляду, падзеі якой адбываюцца ў Беларусі.

У верасьні 2023 году гендырэктар «Беларусьфільму» Юры Аляксей заяўляў, што зьбіраецца запусьціць вытворчасьць фільму пра падзеі жніўня 2020 году. Тады ён казаў, што прапрацоўваецца канва кінастужкі, потым будзе створаны сцэнар, а праца пачнецца ў 2024 годзе.

Сярод тэм для тэлесэрыялаў фігуруе міліцыя. Акрамя таго, можна прапанаваць сцэнары пра беларускую шматдзетную сям’ю, пра падлеткаў ці моладзь. Фармат прадугледжвае 8 або 16 сэрый.

Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць грашовымі прэміямі ў памеры 50 базавых велічынь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG