Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заручыўся падтрымкай кіраўніка ўраду суседняй Славаччыны Робэрта Фіца ў пытаньні фінансавай дапамогі Ўкраіне.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская другі раз бярэ ўдзел у Давоскім эканамічным форуме. Сёлета форум праходзіць з 15 да 19 студзеня. «Белсат» паведамляе, пра што яна і яе дарадцы гаварылі на ім сёньня.
Першы намесьнік кіраўніка справамі Лукашэнкі Дзьмітры Рыбко затрыманы, паведамляе «Наша нiва».
Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што сьпявачка Мэрыем Герасіменка пасьпяхова эвакуаваная зь Беларусі і знаходзіцца ў бяспецы.
Улады Беларусі адмовіліся запрасіць назіральнікаў АБСЭ на «адзіны дзень выбараў» 25 лютага. Чым гэтыя назіральнікі нязручныя для Лукашэнкі і як беларускі сувэрэнітэт рэжуць быццам каўбасу, расказвае амбасадар Злучаных Штатаў у АБСЭ Майкл Карпэнтэр.
Брусэль праводзіць аўдыт вайсковай дапамогі краін — сябраў ЭЗ Кіеву з моманту пачатку поўнамаштабнага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю расейскай арміі. Пра гэта ў аўторак піша Financial Times са спасылкай на тры інфармаваныя дыпляматычныя крыніцы.
Дзяржава нацыяналізавала электрападстанцыю «Рэчыца», якая належала прыватнай кампаніі з брытанскім капіталам «Салар Лэнд».
У краіне вылучана 298 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага скліканьня. Пра гэта агенцтву БелТА расказаў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.
«Мы мусім зрабіць усё, каб вайна не прайшла праз Украіну ў іншыя краіны», — падкрэсьліў Уладзімір Зяленскі.
З 15 лютага папулярная аплікацыя для знаёмстваў Tinder сыходзіць зь Беларусі, выкарыстоўваць яе будзе нельга. Спыталі беларусаў, што яны пра гэта думаюць.
У тэатры, дзе яна мела праходзіць, сытуацыю не камэнтуюць.
Аварыі з адключэньнем цяпла былі і ў Беларусі.
Ігар Сергеенка праходзіць па Пастаўскай акрузе № 29, піша «Наша Ніва».
У яе акрузе балятуюцца яшчэ два чалавекі, зьвязаныя з уладамі.
Тэлеграм-канал «Пул первого» апублікаваў фрагмэнт адпаведнага відэазапісу і паведаміў, што на пасяджэньні разглядаюць праекты Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі і Ваеннай дактрыны Беларусі.
Беларус Павал Юшкевіч 20 гадоў пражыў у Польшчы, 11 зь іх ён змагаецца за магчымасьць жыць у краіне. Урэшце прыйшло рашэньне — у яго забіраюць дазвол на жыхарства.
Гаспадары аграсядзібаў расказалі Свабодзе, чаму ўлады пачалі закручваць ім гайкі і як яны выжываюць у новых умовах.
Сьвятлана Ціханоўская мяркуе, што цяперашняя барацьба за дэмакратычныя каштоўнасьці і сувэрэнітэт ад імпэрскіх амбіцый Расеі вызначыць будучыню ўсёй Эўропы.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп перамагае на першых рэспубліканскіх кокусах, якія прайшлі ў штаце Аёва.
Як пракуратура зь ведамства, якое павінна забясьпечваць “вяршэнства права”, ператварылася ў адзін з галоўных рэпрэсіўных органаў краіны. Расказваем, як яна “пахавала” справу Рамана Бандарэнкі, хто дае загад на “.касьмічныя” тэрміны палітвязьням і чаму іх агучваюць юныя пракуроры.
Увечары 15 студзеня Іран выпусьціў ракеты па тым, што назваў ізраільскай «шпіёнскай штаб-кватэрай» побач з консульствам ЗША ў горадзе Эрбіль на поўначы Іраку, а таксама па цэлях, зьвязаных з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» на поўначы Сырыі.
Адкрыцьцё Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, легалізацыя бізнэсу і вырашэньне праблем беларускай дыяспары ў Польшчы абмеркаваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня («НАУ») Павел Латушка на сустрэчы з кіраўніком (маршалкам) Падляскага ваяводзтва Артурам Касіцкім.
Колькі дзён таму Рабэрта Мэтсала наведала Офіс Сьвятланы Ціханоўскай у Вільні. Падчас сустрэчы прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту паабяцала стаць сымбалічнай хроснай для аднаго зь беларускіх палітвязьняў.
Згодна з сакрэтным дакумэнтам нямецкага войска, РФ можа ўварвацца на тэрыторыю NATO у траўні 2025 года. Гэтаму будуць папярэднічаць гібрыдныя атакі, піша Bild са спасылкай на дакумэнт, які апісвае верагодны сцэнар атакі.
Чыноўнікі захацелі адабраць ва ўласнасьць дзяржавы ўстановы «МАК.by» — гэта былыя рэстараны McDonald’s.
Пасьля таго, як Лукашэнка абвясьціў 2024 год «Годам якасьці», дзяржаўная прапагандысцкая машына распачала масавую агітацыйную кампанію, усяляк расхвальваючы гэтую ідэю. Здаецца, што беларусы апынуліся ў нейкай машыне часу, якая рухаецца назад.
Омскі абласны суд адхіліў скаргу на арышт 52-гадовага грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева, які абвінавачваецца ў падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі (БАМ) у Бураціі.
Зламысьнік напаў на мінакоў у ізраільскім горадзе Раанана, за 19 кілямэтраў ад Тэль-Авіву. Як паведамілі экстранныя службы, ён нанёс сваёй першай ахвяры некалькі нажавых раненьняў і скраў яе аўтамабіль, а потым зрабіў некалькі пасьлядоўных наездаў на пешаходаў.
«У выпадку найменшай небясьпекі будуць замацаваныя групы хуткага рэагаваньня, якія будуць надаваць дапамогу супрацоўнікам, якія ахоўваюць парадак».
15 студзеня спаўняецца 30 гадоў, як ва ўрочышчы Курапаты на месцы гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан адкрыў мэмарыяльны знак, які называюць не інакш як «лава Клінтана».
Сілавікі затрымалі былога магілёўскага журналіста і відэаапэратара Яўгена Глушкова, цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары.
Беларускія вайскоўцы пройдуць навучаньне на тэрыторыі Расеі, паведаміла Мінабароны Беларусі.
Паколькі поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну працягвае выклікаць сьмерць і разбурэньні, больш за 14,6 мільёна чалавек у краіне — прыкладна 40 адсоткаў насельніцтва — будуць мець патрэбу ў гуманітарнай дапамозе ў 2024 годзе.
Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што летась Расея для дэстабілізацыі сытуацыі ў Малдове кожны раз спрабавала выкарыстаць рэжым у Прыднястроўскім рэгіёне
Міністарка замежных спраў Паўночнай Карэі Чхо Сон Хуэй на гэтым тыдні наведвае Расею для перамоваў са сваім калегам Сяргеем Лаўровым у той час, як дзьве краіны паглыбляюць эканамічныя, палітычныя і вайсковыя сувязі.
Грамадзяніна Беларусі Паўла Юшкевіча пазбавілі дазволу на жыхарства ў Польшчы і абавязалі на працягу 30 дзён пакінуць краіну.
У Капэнгагене ў нядзелю, 14 студзеня, прайшла цырымонія перадачы трона ад каралевы Маргарэт II яе сыну кронпрынцу Фрыдэрыку.
Некаторыя дэпутаты літоўскага Сейму нядаўна атрымалі ліст, у якім выказваецца незадаволенасьць палітыкай Літвы ў адносінах да беларусаў, якія жывуць у краіне, паведамляе Delfi. У лісьце прысутнічаюць пагрозы.
У калёніі ад пнэўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты. Гэта чацьвёртая сьмерць за кратамі, пра якую вядома. Расказваем, што атрымалася даведацца пра яго сьмерць.
Швэцыя ўпершыню за 30 гадоў пабудуе дзьве падводныя лодкі, каб патруляваць усходнія межы NATO і адсочваць магчымыя марскія апэрацыі з боку Расеі. Пра гэта паведамляе амэрыканскае выданьне Politico.
Па меншай меры тры чалавекі зараз адбываюць турэмныя тэрміны ва Ўзбэкістане за крытыку прэзыдэнта краіны, а аднаму мужчыну нядаўна працягнулі прымусовае «лячэньне» ў шпіталі ў сувязі з псыхічным разладам, якога, як ён сьцьвярджае, у яго няма.
Ці магчыма выйграць вайну (нават справядлівую, абарончую), калі няма ўсенароднага ўздыму і татальнай канцэнтрацыі высілкаў грамадзтва і дзяржавы.
Мэдыя праект KYKY, які існуе ад 2010 году і займаў нішу гарадзкога онлайн часопісу ў Менску, праз праблемы з фінансаваньнем прыпыняе працу сайта. Інфармацыю пра гэта «Белсату» пацьвердзіў рэдактар KYKY Віктар Малішэўскі.
Прэзыдэнцкія выбары прайшлі ў суботу. Падлік галасоў яшчэ працягваецца, але адрыў фаварыта гонкі, кандыдата ад кіроўнай партыі Ўільяма Лая ўжо недасяжна вялікі, апазыцыя Тайваню прызнала паразу.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рабертай Мэтсолай у Вільні 13 студзеня.
Гібель людзей зьвязваюць з бестурботнасьцю грамадзян і іх ладам жыцьця.
У лякарню мужчыну даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць.
«Народнае апалчэньне» ствараецца на выпадак вайны.
Агулам Расеі запусьціла 40 ракет і бесьпілётнікаў – сілы СПА Ўкраіны зьбілі 8 зь іх, больш за 20 прамахнуліся.
Беларуску Галіну Красьнянскую, якую арыштавалі пасьля вяртаньня ў Беларусь, асудзілі на 5 гадоў па артыкуле за «ўдзел ва ўзброеным фармаваньні».
Загрузіць яшчэ