Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Рады Эўразьвязу Шарль Мішэль пойдзе ў адстаўку ў ліпені


Шарль Мішэль
Шарль Мішэль

Бэльгійскі палітык Шарль Мішэль заявіў, што сыдзе з пасады прэзыдэнта Эўрапейскай рады пасьля ўдзелу ў выбарах у Эўрапарлямэнт, прызначаных на чэрвень.

Нечаканы крок узмацніў спэкуляцыі наконт таго, хто стане наступнымі лідэрамі ЭЗ, калі ў лістападзе пачнуцца перамовы аб новым раўндзе найвышэйшых пасад, піша AFP.

Прэзыдэнт Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен зь Нямеччыны, якая, як і Мішэль, заступіла на сваю пасаду ў 2019 годзе, пакуль нічога не казала, ці мае намер балятавацца на другі тэрмін.

У якасьці старшыні Эўрапейскай рады адной з галоўных задач Шарля Мішэля было назіраньне за самітамі ЭЗ, якія сталі вырашальнымі для пошуку сумесных мер рэагаваньня на крызісы, уключаючы пандэмію Covid-19 і ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.

«Праз чатыры гады пасьля пачатку маіх паўнамоцтваў у якасьці эўрапейскага лідэра, гэта мая адказнасьць, каб даць справаздачу аб працы за апошнія гады, і прапанаваць праект для будучыні Эўропы», — заявіў Мішэль бэльгійскім СМІ.

Ён сказаў, што ўзначаліць сьпіс лібэральнай партыі Рэфармісцкі рух, якой ён раней кіраваў.

«Гэта азначае, што я буду працягваць сваю працу ў якасьці старшыні Эўрапейскай рады да прысягі ў якасьці дэпутата Эўрапарлямэнту 16 ліпеня», — сказаў ён.

Парлямэнцкія выбары, прызначаныя на 6-9 чэрвеня ў 27 краінах-сябрах ЭЗ, выберуць агулам 720 дэпутатаў. Экспэрты прагназуюць жорсткую барацьбу за кіраўніцтва эўрапейскімі інстытутамі, у тым ліку за пасады камісараў ЭЗ і сяброў Эўрапейскай рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG