Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп папрасіў Вярхоўны суд ЗША аб допуску да праймэрыз у Каларада


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 3 студзеня зьвярнуўся ў Вярхоўны суд ЗША з афіцыйнай просьбай пакінуць ягонае імя ў выбарчым бюлетэні на праймэрыз (папярэдніх выбарах) у Каларада.

Пра гэта паведамляе DW.

Такім чынам, Трамп абскардзіў пастанову Вярхоўнага суду Каларада ад 19 сьнежня 2023 году адхіліць яго ад папярэдніх выбараў Рэспубліканскай партыі ў гэтым штаце. Яны заплянаваныя на 5 сакавіка 2024 году.

«Рашэньне Вярхоўнага суду Каларада неканстытуцыйна пазбавіла б права голасу мільёны выбарнікаў у Каларада і, імаверна, будзе выкарыстанае ў якасьці шаблёну для пазбаўленьня права голасу дзясяткаў мільёнаў выбарнікаў па ўсёй краіне», — заявілі ў апэляцыі адвакаты Трампа.

Забарона для Трампа балятавацца на праймэрыз у Каларада

Забарону балятавацца на праймэрыз для Трампа Вярхоўны суд Каларада абгрунтаваў 14-й папраўкай да Канстытуцыі краіны. Яна пазбаўляе права займаць цывільныя і вайсковыя дзяржаўныя пасады асобаў, якія ўдзельнічалі ў мяцяжы. Штурм Капітолію прыхільнікамі экс-прэзыдэнта ЗША ў студзені 2021 году судзьдзі расцанілі як мяцеж.

«Апэляцыя спадара Трампа ўзмацняе ціск на Вярхоўны суд ЗША, улічваючы колькасьць прэтэнзіяў да правамоцнасьці спадара Трампа і неабходнасьць агульнанацыянальнага рашэньня гэтага пытаньня на фоне набліжэньня праймэрыз», — напісала ў сувязі з гэтым газэта The New York Times.

Апэляцыя Трампа на адхіленьне яго ад праймэрыз у штаце Мэн

Раней, у ноч на 3 студзеня, СМІ паведамілі, што Трамп падаў у суд штата Мэн апэляцыю на рашэньне дзяржсакратара штата Шэны Белоўз не дапусьціць яго да ўдзелу ў праймэрыз рэспубліканцаў на тэрыторыі гэтага штата.

Пазовы ў дачыненьні да экс-прэзыдэнта ЗША з патрабаваньнем забараніць яму ўдзельнічаць у праймэрыз былі пададзеныя яшчэ ў некалькіх штатах.

Вярхоўны суд Мінэсоты ў лістападзе 2023 году адмовіўся забараняць Трампу балятавацца, а ў Мічыгане суд пастанавіў, што не судовая ўлада, а Кангрэс ЗША павінен вырашаць, ці можа рэспубліканец застацца ў выбарчых бюлетэнях.

Сам экс-прэзыдэнт ЗША сваё дачыненьне да штурму Капітолію адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG