Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забрала толькі сваіх. Наймітаў зь Беларусі сярод перададзеных Украінай палонных не было


Украіна і Расея 3 студзеня паведамілі пра першы за апошнія паўгоду абмен палоннымі. У Расею вярнуліся 248, а ва Ўкраіну 230 вайскоўцаў
Украіна і Расея 3 студзеня паведамілі пра першы за апошнія паўгоду абмен палоннымі. У Расею вярнуліся 248, а ва Ўкраіну 230 вайскоўцаў

Двое беларусаў, якія ваявалі ва Ўкраіне за Расею, Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч, застаюцца ва ўкраінскім палоне.

У складзе першага пасьля жніўня 2023 году абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай грамадзян Беларусі не было.

Як паведамілі Свабодзе ў праекце «Хачу жыць», Украіна перадала Расеі 248 ваеннапалонных, але сярод іх грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі і трапілі ва ўкраінскі палон, не было.

У праекце падкрэсьлілі, што ўкраінскі бок перадаў Расея па-за межамі абмену 18 цяжкапараненых расейскіх салдат.

У жніўні 2023 году двое беларусаў, якія ваявалі ва Ўкраіне за Расею, Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч зьвярнуліся з украінскага палону з зваротам, каб іх абмянялі на ваеннапалонных, якія змагаліся за Ўкраіну, або на палітвязьняў.

Андрэй Герыловіч зь вёскі Гарошкі Рэчыцкага раёну быў завэрбаваны ў ПВК «Вагнэр» у ліпені 2022 году. Ён узяў сабе пазыўны «Заспа», у ліпені апынуўся на фронце, а ў лістападзе трапіў у палон. Украінскі суд прыгаварыў Герыловіча да 9 гадоў калёніі за найміцтва. Паведамлялася, што ён цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся. Аднак затым суд пастанавіў вызваліць Герыловіча ад пакараньня ў сувязі з уключэньнем яго ў сьпіс на абмен палоннымі.

Максіма Зязюльчыка, які трапіў у палон да ўкраінскіх вайскоўцаў у верасьні 2023 году, засудзілі на 10 гадоў за найміцтва. Беларус ваяваў на баку Расеі ў ПВК «Рэдут», а таксама, на думку ЗСУ, працаваў на КДБ Беларусі. У сакавіку суд вызваліў Максіма Зязюльчыка ад адбыцьця пакараньня «ў сувязі з ухваленьнем рашэньня аб перадачы асобы для абмену як ваеннапалоннага».

У лістападзе 2023 году стала вядома аб яшчэ адным палонным грамадзяніне Беларусі. Украінскія вайскоўцы ўзялі Максіма Запеку ў палон пад Бахмутам. Ён паведаміў, што паходзіць з аграгарадка Хутар Сьветлагорскага раёну Гомельскай вобласьці. Пакуль невялома, ці вынесьлі яму вырак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG