Від на жыхарства ў Літве Ільлі Епіфанава, дырэктара санаторыя «Беларусь», які трапіў пад санкцыі і знаходзіцца ў курортным горадзе Друскінінкай, але па двухбаковым пагадненьні належыць Менску, ануляваны.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за два выбухі ў Іране ў трохгадовую гадавіну гібелі генэрала Касема Сулеймані.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў першы ў 2024 годзе ўказ, якім зацьвердзіў абноўленую канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае рэлігійныя арганізацыі цягам году прайсьці перарэгістрацыю. Патрабаваньні і абмежаваньні сталі больш жорсткімі.
Беларускіх апэратараў мабільнай сувязі абавязалі надаваць Міністэрству па падатках і зборах зьвесткі пра абанэнтаў. Адпаведныя нормы прадугледжаныя зьменамі ў Падатковы кодэкс, якія зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка.
Пра гэта прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў 4 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі па выніках пасяджэньня ўраду, якое прайшло напярэдадні.
Дакумэнтальную стужку «Паглядзіце наверх» выпусьціла бэрлінская студыя Narra, заснаваная расейцамі, якія эмігравалі.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 3 студзеня зьвярнуўся ў Вярхоўны суд ЗША з афіцыйнай просьбай пакінуць ягонае імя ў выбарчым бюлетэні на праймэрыз (папярэдніх выбарах) у Каларада.
Тэлеграм-канал Free Zhlobin 3 студзеня паведаміў пра затрыманьне начальніка аддзелу спорту і турызму Жлобінскага райвыканкаму Яўгена Ахрэменкі.
Сабралі інфармацыю пра важныя і адметныя падзеі 2024 году для беларусаў.
Суд у Кіргізстане асудзіў да пяці гадоў зьняволеньня 27-гадовага мясцовага жыхара Бекназара Баругул уулу за ўдзел у вайне ва Ўкраіне ў складзе ПВК «Вагнэр», паведамляе кіргізская служба Радыё Свабода/Азаттык.
Новы міністар эканомікі адпрацаваў у ведамстве больш за 20 гадоў. Апошнім часам ён шмат займаўся тэмай імпартазамяшчэньня і замежных інвэстыцый.
Беларусі і расейцы не прайшлі кваліфікацыі на спаборніцтвы.
Легкавікі стаяць у чэргах па шмат гадзін.
Новым міністрам эканомікі стаў Юры Чабатар, які да гэтага прызначэньня працаваў першым намесьнікам міністра эканомікі.
Як паведаміла «Наша ніва», новыя сьпісы беларускія прадпрыемствы і арганізацыі атрымалі напярэдадні Новага году.
Пасьля таго, як Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну, міжнародныя арганізацыі спынілі удзел у фінансаваньні будаўніцтва беларускай памежнай інфраструктуры.
Вядомы ўкраінскі журналіст і палітычны аналітык Віталь Портнікаў расказвае пра настроі ўкраінскага грамадзтва пасьля амаль двух гадоў поўнамаштабнай вайны, аналізуе асноўныя пытаньні ў адносінах Кіева з заходнімі партнэрамі і разважае аб праблемах, якія чакаюць Лукашэнку ў выпадку транзыту ўлады.
У апошнія гады ў Беларусі адзначаецца недахоп работнікаў.
Консульства адкрыецца не пазьней за 1 ліпеня.
З пачатку 2024 году візавы цэнтар Польшчы ў Беларусі падняў тарыфы на свае паслугі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які мяняе ранейшыя законы ў пытаньнях дзейнасьці рэлігійных арганізацый.
Кантроль за прыватным жыцьцём людзей — гэта пэўны маркер, індыкатар таталітарнай дзяржавы. І як толькі дзяржава пачынае барацьбу з ЛГБТ пад выглядам змаганьня з «прапагандай нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі», можна пэўна сьцьвярджаць: адбываецца рух да таталітарызму.
Русыфікацыя «не зьяўляецца новай для Беларусі пагрозай, мы можам гаварыць аб пэўным узмацненьні і паскарэньні гэтага працэсу пасьля падзеяў 2020 году», гаворыцца ў аналітычным аглядзе Беларускага ПЭНу, прысьвечаным уплыву «рускага сьвету» на беларускую культуру.
У 2018 годзе Беларусь займала 101-е месца, а ў 2023-м перамясьцілася на 116-ю пазыцыю.
Часовае блякаваньне YouTube адбылося ў ноч на 1 студзеня перад выступам Сьвятланы Ціханоўскай, які трансьляваўся праз гэты сэрвіс.
Зімовыя сьвяты — традыцыйны пэрыяд палітычнага зацішша ў Эўропе. Пачатак 2024 году не выключэньне. Але калі істэблішмэнт вернецца з адпачынку, надыдзе час рашэньняў, якія могуць радыкальна паўплываць на сытуацыю ва Ўкраіне і ў Эўропе.
У Літве зафіксавалі найменшую колькасьць спробаў незаконнага перасячэньня мяжы.
Чэргі на памежных пераходах застаюцца і 3 студзеня.
Штучная перашкода, якую Польшча збудавала на мяжы зь Беларусьсю, аказалася не настолькі карыснай, як плянавалася.
Ілан Маск, уладальнік кампаніяў Tesla, SpaceX і Х (былы Twitter), адказаў у Х на просьбу карыстальніка даць прагноз на 2024 год.
Пяць краін — Эгіпет, Іран, Савудаўская Арабія, ААЭ і Этыёпія — афіцыйна далучыліся да BRICS.
Спасылаючыся на Канвэнцыю Мантро 1936, Турэччына паведаміла, што не дазволіць гэтым караблям прайсьці праз пралівы Басфор і Дарданэлы, пакуль працягваецца вайна ва Ўкраіне. Пра гэта інфармуе Голас Амэрыкі.
Цяпер у Беларусі функцыянуюць шэсьць прыватных адукацыйных устаноў, заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
У Эстоніі ўступіў у сілу закон аб раўнапраўі шлюбаў. З 1 студзеня заключыць шлюб могуць двое паўналетніх людзей незалежна ад полу.
На пераднавагодняй нарадзе з камандзірамі МУС і Расгвардыі па Чачні кіраўнік рэгіёну Рамзан Кадыраў заклікаў пазбаўляцца ад сваіх крытыкаў дзе б яны ні знаходзіліся, піша выданьне Каўказ.Реалии.
У Літве працягнецца дыскусія аб прававым становішчы беларусаў і кіраваньні мяжой. Словы прэмʼер-міністаркі краіны Інгрыды Шыманітэ пра гэта, сказаныя ў інтэрвію тэлеканалу LRT, прыводзіць выданьне Reform.by.
Часовае блякаваньне папулярнага відэагостынгу YouTube у Беларусі адбылося перад віншавальным выступам дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай і працягвалася каля 20 хвілін. Расказваем, што гэта значыць.
Паводле Кубракова, Аляксандар Лукашэнка падтрымаў стварэньне ліцэяў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ва ўсіх абласных цэнтрах.
Раней бязьвізавы рэжым з краінамі Эўразьвязу ўвялі для грамадзян Украіны і Малдовы. Беларусам патрэбны шэнгенскія візы, якія цяпер цяжка атрымаць.
Мухамада Юнуса з Банглядэш пакаралі зьняволеньнем на паўгода. У турмах знаходзяцца ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі зь Беларусі і праваабаронца з Ірану Наргес Махамадзі.
У навагоднім відэавіншаваньні, апублікаваным на Youtube, лідэр руху «Вольная Беларусь» зьвярнуўся да розных катэгорый беларусаў унутры краіны і заклікаў шанаваць адзін аднаго, падтрымліваць усё беларускае.
Палітыкі, зьвязаныя з праэўрапейскай кааліцыяй «Сэрбія супраць гвалту», спынілі галадоўку, якую распачалі з патрабаваньнем скасаваньня ўсеагульных выбараў, што прайшлі ў краіне ў сьнежні.
Імпэрыі на эўрапейскім кантыненце даўно зьніклі, але працягваюць уплываць на лёсы краін і народаў, у тым ліку тых, якія імпэрскімі ніколі не былі.
«У мінулым годзе нас спрабавалі паставіць на калені, задушыць эканамічна. Але мы ня проста выстаялі, мы ўсебакова разьвіваліся, рухаючыся да сваёй мэты», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце ды народа.
Перад навагоднім відэазваротам дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай ўлады Беларусі заблякавалі ў краіне YouTube.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла з навагоднім зваротам да народу Беларусі.
Тры вядомыя беларускія грамадзкія дзеячы запісалі відэа, у якім павіншавалі беларусаў з Новым годам і заклікалі абʼяднацца.
Газэта Financial Times апублікавала традыцыйныя прагнозы на будучы год, якія тычацца ў тым ліку палітычных, эканамічных і бізнэс-працэсаў.
Загрузіць яшчэ