Рашэньне прынялі 26 сьнежня, паведамляе «Вясна».
Улады палічылі YouTube-канал, Facebook-старонку і Telegram-канал сьвятара Вячаслава Барка «экстрэмісцкімі».
Ксяндзу Вячаславу Барку давялося выехаць зь Беларусі праз палітычны перасьлед. Але ціск на яго не спыніўся: у прыватнасьці, сілавікі прыходзілі да бацькі ксяндза.
У абноўленым сьпісе «экстрэмісцкага» кантэнту таксама зьявіліся: тэлеграм-каналы і чаты «Чат Беларусы в Тбілісі», «Чачэрск»; сайт і сацсеткі ініцыятывы «Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой», а таксама выданьня «Новы час» і ншыя.
Суды ў Беларусі рэгулярна абнаўляюць сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.