«Рабэрта Касануэва — кубінец, што падтрымаў беларускія пратэсты і сядзеў на Акрэсьціна амаль год, эвакуяваны як у кіно, атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве!» — напісаў у сацсетках сузаснавальнік Фонду BySol Андрэй Стрыжак.
Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў. Рабэрта — графічны дызайнэр, бацька траіх дзяцей. У 2020 годзе, нават ведаючы пра магчымую дэпартацыю, ён выходзіў на акцыі пратэсту.
Пасьля затрыманьня яго пратрымалі год і адзін месяц на Акрэсьціна. 10 сьнежня 2021 году яго выслалі з краіны. Калі Касануэву вызвалілі, яго пасадзілі на самалёт у Расею: у дакумэнце, які яму далі, у кубінца высылка зь Беларусі на 3 гады.
Рабэрта Вальдэс прыехаў па гуманітарнай візе ў Літву, дзе Дэпартамент міграцыі праз год вырашыў, што на радзіме яму нічога не пагражае і адмовіў у выдачы ДНЖ.
Касануэва абскардзіў рашэньне дэпартамэнту ў судзе, грошы на адваката сабралі праз BYSOL. У верасьні 2023 году стала вядома, што літоўскі суд прыняў бок Рабэрта і скасаваў рашэньне аб яго дэпартацыі на Кубу. Аднак для таго, каб атрымаць літоўскі ДНЖ агулам кубінцу спатрэбіўся яшчэ прыблізна цэлы год.
Форум