Адкрыцьцё Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, легалізацыя бізнэсу і вырашэньне праблем беларускай дыяспары ў Польшчы абмеркаваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня («НАУ») Павел Латушка на сустрэчы з кіраўніком (маршалкам) Падляскага ваяводзтва Артурам Касіцкім.
Колькі дзён таму Рабэрта Мэтсала наведала Офіс Сьвятланы Ціханоўскай у Вільні. Падчас сустрэчы прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту паабяцала стаць сымбалічнай хроснай для аднаго зь беларускіх палітвязьняў.
Згодна з сакрэтным дакумэнтам нямецкага войска, РФ можа ўварвацца на тэрыторыю NATO у траўні 2025 года. Гэтаму будуць папярэднічаць гібрыдныя атакі, піша Bild са спасылкай на дакумэнт, які апісвае верагодны сцэнар атакі.
Чыноўнікі захацелі адабраць ва ўласнасьць дзяржавы ўстановы «МАК.by» — гэта былыя рэстараны McDonald’s.
Пасьля таго, як Лукашэнка абвясьціў 2024 год «Годам якасьці», дзяржаўная прапагандысцкая машына распачала масавую агітацыйную кампанію, усяляк расхвальваючы гэтую ідэю. Здаецца, што беларусы апынуліся ў нейкай машыне часу, якая рухаецца назад.
Омскі абласны суд адхіліў скаргу на арышт 52-гадовага грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева, які абвінавачваецца ў падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі (БАМ) у Бураціі.
Зламысьнік напаў на мінакоў у ізраільскім горадзе Раанана, за 19 кілямэтраў ад Тэль-Авіву. Як паведамілі экстранныя службы, ён нанёс сваёй першай ахвяры некалькі нажавых раненьняў і скраў яе аўтамабіль, а потым зрабіў некалькі пасьлядоўных наездаў на пешаходаў.
«У выпадку найменшай небясьпекі будуць замацаваныя групы хуткага рэагаваньня, якія будуць надаваць дапамогу супрацоўнікам, якія ахоўваюць парадак».
15 студзеня спаўняецца 30 гадоў, як ва ўрочышчы Курапаты на месцы гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан адкрыў мэмарыяльны знак, які называюць не інакш як «лава Клінтана».
Сілавікі затрымалі былога магілёўскага журналіста і відэаапэратара Яўгена Глушкова, цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары.
Беларускія вайскоўцы пройдуць навучаньне на тэрыторыі Расеі, паведаміла Мінабароны Беларусі.
Паколькі поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну працягвае выклікаць сьмерць і разбурэньні, больш за 14,6 мільёна чалавек у краіне — прыкладна 40 адсоткаў насельніцтва — будуць мець патрэбу ў гуманітарнай дапамозе ў 2024 годзе.
Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што летась Расея для дэстабілізацыі сытуацыі ў Малдове кожны раз спрабавала выкарыстаць рэжым у Прыднястроўскім рэгіёне
Міністарка замежных спраў Паўночнай Карэі Чхо Сон Хуэй на гэтым тыдні наведвае Расею для перамоваў са сваім калегам Сяргеем Лаўровым у той час, як дзьве краіны паглыбляюць эканамічныя, палітычныя і вайсковыя сувязі.
Грамадзяніна Беларусі Паўла Юшкевіча пазбавілі дазволу на жыхарства ў Польшчы і абавязалі на працягу 30 дзён пакінуць краіну.
У Капэнгагене ў нядзелю, 14 студзеня, прайшла цырымонія перадачы трона ад каралевы Маргарэт II яе сыну кронпрынцу Фрыдэрыку.
Некаторыя дэпутаты літоўскага Сейму нядаўна атрымалі ліст, у якім выказваецца незадаволенасьць палітыкай Літвы ў адносінах да беларусаў, якія жывуць у краіне, паведамляе Delfi. У лісьце прысутнічаюць пагрозы.
У калёніі ад пнэўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты. Гэта чацьвёртая сьмерць за кратамі, пра якую вядома. Расказваем, што атрымалася даведацца пра яго сьмерць.
Швэцыя ўпершыню за 30 гадоў пабудуе дзьве падводныя лодкі, каб патруляваць усходнія межы NATO і адсочваць магчымыя марскія апэрацыі з боку Расеі. Пра гэта паведамляе амэрыканскае выданьне Politico.
Па меншай меры тры чалавекі зараз адбываюць турэмныя тэрміны ва Ўзбэкістане за крытыку прэзыдэнта краіны, а аднаму мужчыну нядаўна працягнулі прымусовае «лячэньне» ў шпіталі ў сувязі з псыхічным разладам, якога, як ён сьцьвярджае, у яго няма.
Ці магчыма выйграць вайну (нават справядлівую, абарончую), калі няма ўсенароднага ўздыму і татальнай канцэнтрацыі высілкаў грамадзтва і дзяржавы.
Мэдыя праект KYKY, які існуе ад 2010 году і займаў нішу гарадзкога онлайн часопісу ў Менску, праз праблемы з фінансаваньнем прыпыняе працу сайта. Інфармацыю пра гэта «Белсату» пацьвердзіў рэдактар KYKY Віктар Малішэўскі.
Прэзыдэнцкія выбары прайшлі ў суботу. Падлік галасоў яшчэ працягваецца, але адрыў фаварыта гонкі, кандыдата ад кіроўнай партыі Ўільяма Лая ўжо недасяжна вялікі, апазыцыя Тайваню прызнала паразу.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рабертай Мэтсолай у Вільні 13 студзеня.
Гібель людзей зьвязваюць з бестурботнасьцю грамадзян і іх ладам жыцьця.
У лякарню мужчыну даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць.
«Народнае апалчэньне» ствараецца на выпадак вайны.
Агулам Расеі запусьціла 40 ракет і бесьпілётнікаў – сілы СПА Ўкраіны зьбілі 8 зь іх, больш за 20 прамахнуліся.
Беларуску Галіну Красьнянскую, якую арыштавалі пасьля вяртаньня ў Беларусь, асудзілі на 5 гадоў па артыкуле за «ўдзел ва ўзброеным фармаваньні».
Чаму вайна Захаду з хусітамі можа быць доўгай, нялёгкай і без гарантыі 100-працэнтнага посьпеху.
NASA і кампанія Lockheed Martin 12 студзеня афіцыйна прадставілі эксперымэнтальны звышгукавы самалёт X-59 Quesst.
«Тое, што адбываецца з гэтымі дзецьмі, тое, што ім прамываюць мазгі з мэтай пераканаць іх у тым, што яны расейцы,— гэта шакуе. На жаль, беларускія ўлады ў гэтым бяруць удзел».
Экспэрты Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі, якія знаходзяцца на акупаванай расейскімі войскамі Запароскай АЭС, дагэтуль не атрымалі доступу ў рэактарныя залі энэргаблёкаў нумар 1, 2 і 6, што перашкаджае ім кантраляваць ядзерную бясьпеку.
Прадстаўнік кіраўніцтва Пэнтагона заявіў, што ўдары аслабілі патэнцыял групоўкі.
У Астане з тэрыторыі Нацыянальнага ўнівэрсытэта абароны прыбралі помнік першаму прэзыдэнту Нурсултану Назарбаеву. Яго ўсталявалі там да яго 80-годдзя ў 2020 годзе.
Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпісаў указ № 16 «Аб часовым устанаўленьні ставак увазных мытных пошлін», паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на яго прэсавую службу.
Лукашэнка абвясьціў пра амністыю для зьняволеных, якая чакаецца сёлета. На тле рэпрэсій сумяшчэньне палітычнага тэрору і зьмякчэньне судовых выракаў выглядае як гульня ў папулізм.
Ізраіль у Міжнародным судзе ААН у Гаазе адмаўляе абвінавачваньні ў генацыдзе палестынцаў у сэктары Газа.
Польскі палітычны аглядальнік, журналіст выданьня «Dziennik Gazeta Prawna» Міхал Патоцкі расказвае, чаму пры новым польскім урадзе адносіны Варшавы зь Менскам не палепшыліся.
Эўрапейская камісія гатовая пайсьці на саступкі Вугоршчыне, каб забясьпечыць выдзяленьне Ўкраіне 50 мільярдаў эўра са сродкаў ЭЗ.
Нягледзячы на тое, што дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі вымусілі Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы (ПАРЭ) прыпыніць стасункі з Менскам, варта разумець, што «народ Беларусі — гэта не рэжым», заявіла генэральная сакратарка ПАРЭ Дэспіна Хацівасіліу-Цовіліс.
«Кібэрпартызаны», якія ў канцы мінулага года ўзламалі сайт і ўнутраную сетку дзяржаўнага інфармацыйцнага агенцтва БЕЛТА, распавялі ў эфіры тэлеканала «Белсат» аб заробках кіраўніцтва выданьня.
Як спэцслужбы ўкараняюць сваіх людзей у шэрагі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці за мяжой і ў Беларусі? Як можна выявіць інфарматараў КДБ?
11 і 12 студзеня ў фінскай сталіцы Хэльсынкі адбывалася канфэрэнцыя «Хэльсынскі дыялёг: будучыня Беларусі».
Кіраўніцтва «Белсату» было пазбаўлена фінансавых паўнамоцтваў. Электронны ліст з апавяшчэньнем атрымала дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўска і яе намеснікі. Аб гэтым яна напісала ў сетцы Facebook.
Беларускі Чырвоны Крыж (БЧК) пазбавіцца фінансаваньня на суму больш за 4,2 млн рублёў у выніку прыпыненьня з 1 сьнежня 2023 года сяброўства ў Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП).
Лукашэнка робіць спробу стварыць такую мадэль правасудзьдзя, у рамках якой паралельна існавалі б дзьве лініі, два палітычныя курсы.
У горадзенскай турме, дзе трымаюць вядомых палітыкаў, апынуўся фігурант справы Аўтуховіча Павал Разановіч, якога ў 2022 годзе асудзілі за «падрыхтоўку да тэрарызму».
Пра затрыманьне траіх удзельнікаў гурту Nizkiz стала вядома 6 студзеня.
Гэтыя рашэньні брытанскі прэм’ер Рышы Сунак плянуе абвесьціць 12 студзеня ў часе свайго візыту ва Ўкраіну.
Загрузіць яшчэ