Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская абмяркуе дэмакратычную будучыню Беларусі на эканамічным форуме ў Давосе


Сьвятлана Ціханоўская на мінулагоднім Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, 20 студзеня 2023 году
Сьвятлана Ціханоўская на мінулагоднім Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, 20 студзеня 2023 году

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятлана Ціханоўская 15–18 студзеня возьме ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе (Швайцарыя), паведаміў выданьню «Позірк» яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

Паводле яго, удзел Ціханоўскай у гэтым форуме дае магчымасьць «абмеркаваць дэмакратычную будучыню Беларусі і пагутарыць з сусьветнымі лідарамі па актуальных міжнародных пытаньнях».

Ціханоўская выступіць на панэльнай дыскусіі «Абараняючы адзіны фронт Эўропы», у якой таксама будуць удзельнічаць прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзыдэнт Вугоршчыны Каталін Новак, а таксама прэм’ер-міністар Харватыі Андрэй Пленкавіч.

Сытуацыю з мэдыя ў Беларусі Ціханоўская прадставіць на панэлі «Куды ідзе свабода выказваньня меркаваньняў?» Разам зь Ціханоўскай у гэтай частцы форуму возьмуць удзел выканаўчы дырэктар Human Rights Watch Тырана Хасан, кіроўны рэдактар New York Times Джозэф Кан, галоўны рэдактар Deutsche Welle Мануэла Каспэр-Кларыдж.

Паводле Вячоркі, Ціханоўская таксама будзе ўдзельнічаць у некалькіх мерапрыемствах з удзелам генсакратара ААН Антонію Гютэрыша, каралевы-кансорта Нідэрляндаў Максімы, прэзыдэнта Латвіі Эдгарса Рынкевічса, гендырэктара Сусьветнай гандлёвай арганізацыі Нгозі Аконджа-Івеалы, генсакратара Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця Маціяса Кормана ды інш.

«Таксама беларуская лідарка правядзе шмат двухбаковых сустрэч, у тым ліку са сьпікерам парлямэнту Філіпінаў. Гэта будзе яе першы афіцыйны кантакт з гэтай краінай. Акрамя гэтага, Ціханоўская плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі міжнароднага бізнэсу і тэхналягічных кампаній», — адзначыў галоўны дарадца палітыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG