Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2023 годзе на падставе артыкула аб «экстрэмісцкіх матэрыялах» рэпрэсавалі 2,8 тыс. чалавек — праваабаронцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У 2023 годзе мінімум 2.791 чалавек быў падвергнуты рэпрэсіям паводле артыкулу 19.11 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або прапагандуе такую дзейнасьць).

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праваабаронцам вядома, што з іх было арыштавана не менш як 342 чалавекі (агульны тэрмін — 6.548 сутак), аштрафавана — сама меней 254 (10.019 базавых велічынь, або 370.703 рублі), часта пакараньне суправаджалася канфіскацыяй тэлефона ці камп’ютара. Па большай частцы працэсаў рашэньні невядомыя.

За мінулы год беларускія суды прынялі 888 рашэньняў аб прызнаньні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» рознай «інфармацыйнай прадукцыі, сымболікі, атрыбутыкі, друкаваных і кніжных выданьняў», кантэнту сайтаў і старонак у сацыяльных сетках незалежных СМІ, арганізацый, буйных тэлеграм-каналаў ды інш.

У дакладзе праваабаронцаў, апублікаваным увесну 2023 года, адзначана, што «абвінавачаньні паводле артыкул 19.11 зрабіліся ўнівэрсальнай прыладай адвольных рэпрэсій, у тым ліку ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, які нярэдка ўжываецца некалькі разоў запар, напрыклад, за некалькі выяўленых матэрыялаў у сацыяльных сетках».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG