Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ўжо пачала выдаваць беларусам гуманітарныя дазволы на жыхарства на 3 гады


Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі — чальцамі праваабарончага цэнтру «Вясна», Вільня
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі — чальцамі праваабарончага цэнтру «Вясна», Вільня

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Мотолькопомоги».

Сёньня стала вядома, што першыя беларусы, якія зьвярталіся па працяг літоўскага дазволу на жыхарства на гуманітарных падставах, атрымалі рашэньні аб яго працягу на тры гады. Раней па працяг дазволу трэба было зьвяртацца штогод. Гэта сьведчыць пра тое, што нядаўна прыняты адпаведны закон Літоўскай Рэспублікі набыў моц, гаворыцца ў тэлеграм-канале.

Таксама новыя зьмены часткова здымуць пытаньне атрыманьня праязных дакумэнтаў для гэтай катэгорыі беларусаў, бо тэрмін дзеяньня праязнога дакумэнту прывязаны да тэрміну дзеяньня дазволу на жыхарства. Раней пасьля атрыманьня новага дазволу на жыхарства беларусы, якія ня могуць атрымаць новы беларускі пашпарт, штогод былі абавязаныя зьмяняць праязны дакумэнт. Цяпер ён будзе таксама дзейнічаць тры гады.

Уступленьне ў дзеяньне закону Літвы аб дазволах на жыхарства для беларусаў прывітала дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. «Мы вельмі ўдзячныя нашым літоўскім партнэрам за гэтыя зьмены ў заканадаўстве. Для нас вельмі важна, што беларусы, якія ня могуць вярнуцца дадому з прычыны перасьледу з боку рэжыму, могуць пачувацца ў бясьпецы і разьлічваць на своечасовую дапамогу з боку Літвы», — перадае словы Ціханоўскай яе прэсавая служба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG