Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі cотні тысяч чалавек выйшлі на мітынгі супраць судовай рэформы. Фота


Акцыя пратэсту ўвечары 11 сакавіка ў Тэль-Авіве
Акцыя пратэсту ўвечары 11 сакавіка ў Тэль-Авіве

У Ізраілі праходзяць мітынгі супраць судовай рэформы. Ізраільская газэта Haaretz назвала суботнюю акцыю «найбуйнейшай дэманстрацыяй у гісторыі краіны», піша ВВС.

Як заяўляюць арганізатары, 11 сакавіка да акцый пратэсту далучыліся каля паўмільёна чалавек (пры насельніцтве ўсёй краіны каля 8 мільёнаў). СМІ ў Ізраілі ацэньваюць колькасьць пратэстоўцаў у 250-300 тысяч чалавек, паведамляе Al Jazeera.

Пратэсты 11 сакавіка ў Тэль-Авіве
Пратэсты 11 сакавіка ў Тэль-Авіве

Масавыя пратэсты супраць судовай рэформы, якую прапануе ўрад Біньяміна Нэтаньягу, доўжацца ўжо 10 тыдняў. Рэформа прадугледжвае, што парлямэнцкая большасьць фактычна будзе вызначаць выбар судзьдзяў Вярхоўнага суда, а сам суд страціць магчымасьць адмяняць рашэньні ўраду. На думку пратэстоўцаў, гэта будзе азначаць страту незалежнасьці судоў.

Прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу, зноў абраны на гэтую пасаду ў сьнежні 2022 году, лічыць, што мэта пратэстоўцаў — адхіліць яго ад улады. Некаторыя з дэманстрантаў сапраўды выстаўляюць патрабаваньні адстаўкі Нэтаньягу. Ён заступіў на пасаду прэмʼер-міністра ўжо шосты раз у сваёй палітычнай карʼеры. На гэты момант супраць Нэтаньягу завялі тры крымінальныя справы аб карупцыі, аднак сам ён адмаўляе віну.

Біньямін Нэтаньягу лічыць, што судовая рэформа дазволіць збалянсаваць галіны ўлады. Ізраільская апазыцыя, у тым ліку былы прэмʼер-міністар Яір Лапід, патрабуюць або поўнай адмены законапраекту, або допуску прадстаўнікоў пратэстоўцаў да яго дапрацоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG