Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікерам Каардынацыйнай рады выбралі палітоляга Андрэя Ягорава


Андрэй Ягораў. Архіўнае фота
Андрэй Ягораў. Архіўнае фота

Па выніках выбараў сьпікерам Каардынацыйнай рады выбралі Андрэя Ягорава.

Андрэй Ягораў — палітоляг, дырэктар Цэнтра эўрапейскай трансфармацыі.

Як паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рады, другое месца ў галасаваньні заняла лідэрка ініцыятывы «Сумленныя людзі» Алена Жываглод, яна будзе віцэ-сьпікеркай.

Ян Рудзік і Вольга Кавалькова — вы выніках галасавання на трэцім і чацьвёртым месцах адпаведна.

Рэгламэнт Каардынацыйнай рады ў рэдакцыі ад 2 сакавіка вызначае яе як «прадстаўнічы орган, які аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці» для ўсталяваньня ў Беларусі «дэмакратычнай формы кіраваньня, заснаванай на прыярытэце неадʼемных і сусьветна прызнаных правоў чалавека і вяршэнства права, захаваньня сувэрэнітэту і незалежнасьці» краіны.

Рада будзе абмяркоўваць «грамадка важныя тэмы», у тым ліку «пытаньні, зьвязаныя зь мірным трансфэрам улады, аднаўленьнем дэмакратычнай формы дзяржаўнага праўленьня, рознабаковай ацэнкай сытуацыі ў Беларусі і дзеяньняў органаў дзяржаўнай улады».

Сярод іншага яна будзе прапаноўваць, абмяркоўваць і зацьвярджаць стратэгічныя задачы Абʼяднанага пераходнага кабінэта (АПК) і іншых грамадзкіх і палітычных субʼектаў дэмакратычнага руху, якія ўсталююць адносіны «адказнага партнэрства» з парадай; прапаноўваць і ўдзельнічаць ва ўзгадненьні кандыдатаў на пасады ў АПК і публічныя і грамадка значныя пазыцыі.

Рада пры ўзгадненьні з АПК будзе распрацоўваць і зацьвярджаць нацыянальныя праграмы і стратэгіі міжнароднай дапамогі для Беларусі; прадстаўляць інтарэсы грамадзтва на міжнароднай арэне «ў рамках узгодненых з АПК напрамкаў міжнароднай дзейнасьці дэмакратычных сіл».

У адпаведнасьці з рэгламэнтам у КР могуць фармавацца фракцыі, працоўныя групы, камісіі. Найвышэйшым кіроўным органам Рады зьяўляецца Агульнае пасяджэньне, якое выбірае сьпікера, віцэ-сьпікера, кіраўніка сакратарыяту і спэцыяльных прадстаўнікоў.

Другое скліканьне гэтай палітычнай структуры (9 лютага 2023) складаецца з 25 чальцоў асноўнага складу КР першага скліканьня (19 жніўня 2020), 15 самавылучэнцаў, а таксама 75 дэлегатаў ад арганізацый грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных сіл (па 15 ад пяці тэматычных сэктараў — " палітычныя арганізацыі«, «правы чалавека, моладзь і экалёгія», «адукацыя, культура і мэдыя», «мясцовыя супольнасьці, прафсаюзы і бізнэс», «дыяспары»).

Тэрмін паўнамоцтваў другога скліканьня Рады — «адзін год з дня правядзеньня першага ўстаноўчага сходу (8 лютага 2023 года) пасьля фармаваньня поўнага складу».

Заяўлена, што дэлегаты трэцяга і наступных скліканьняў будуць абірацца грамадзянамі Беларусі «на аснове ўсеагульнага, прамога, роўнага і тайнага галасаваньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG