Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі опэрны сьпявак папрасіў прабачэньня за выступ у Беларусі


Тэатар опэры і балету ў Менску
Тэатар опэры і балету ў Менску

Літоўскі опэрны тэнар Вайдас Вішняўскас (псэўданім — Крыстыян Бэнэдыкт) папрасіў прабачэньня за свой выступ у Менску.

«Перш за ўсё я хачу папрасіць прабачэньня перад усімі за сытуацыю. Па-другое, абяцаю: абавязкова напішу ўсе свае думкі, матывы і прычыны, але крыху пазьней. Таму што зараз я хачу, каб усе супакоіліся», — напісаў ён у фэйсбуку. Словы сьпевака перадае сайт reform.by.

Вішняўскас 18 сьнежня выступіў на галя-канцэрце ў Вялікім тэатры ў Менску. Дырыжорам на канцэрце быў расеец Антон Грышанін, які летам выступаў у Крыме. Выступ выклікаў скандал у Літве.

«Нядзеля, 18 сьнежня. У Вялікім тэатры — галя-канцэрт. Сабраліся ўсе вяршкі Лукашэнкі. Дырыжор Антон Грышанін, заслужаны артыст РФ, дырыжор Вялікага маскоўскага тэатра, гэтым летам ён дырыжыраваў на галя-канцэрце ў акупаваным Севастопалі (Крым) — арыя Атэла з опэры „Атэла“. „Выканаўца Крыстыян Бэнэдыкт. Літва“, — аб’яўляюць у зале. Аплядысмэнты. Наш вядомы тэнар Крыстыян Бэнэдыкт, або Вайдас Вішняўскас, жвава выходзіць на сцэну, цісьне акрываўленую руку рашыста Грышаніна і выконвае арыю Атэла. У мяне тры пытаньні да нашага тэнара: У вас не ўсё ў парадку з галавой? Колькі Вам павінны былі заплаціць?» — абурыўся літоўскі грамадзкі дзеяч Анрус Тапінас.

Кіраўнік Літоўскага нацыянальнага тэатра опэры і балета Ёнас Сакалаўскас заявіў, што тэнар перайшоў чырвоную рысу і зараз будзе для яго тэатра пэрсонай нон грата, заўважае Зеркало.

— Пакуль я ўзначальваю тэатар, дзьверы перад гэтым салістам зачыненыя. Выступаць цяпер у Менску, у Маскве ці ў Крыме — гэта амаль ваеннае злачынства, — сказаў Сакалаўскас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG