«Высьветлена, што ён 18 сьнежня 2022 году разьмясьціў у адным з дэструктыўных Telegram-каналаў публікацыю са спасылкай на відэаролік, у якім, называючы сябе судзьдзёй, тэлефанаваў пракурорскім работнікам і іх блізкім сваякам, — гаворыцца ў паведамленьні. — У гутарках зь імі Андрэй Павук паведамляў заведама ілжывыя зьвесткі пра палітычнае становішча Рэспублікі Беларусь, распаўсюджваў паклёпніцкія зьвесткі ў адносінах да кіраўніка дзяржавы», перадае BPN.
40-гадовы Андрэй Павук — грамадзянскі актывіст, блогер і музыка. Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці. Аўтар ютуб-канала «Рудабельская паказуха».
Разам з сваёй калегай па сатырычным дуэце «Красная Зелень» опэрнай сьпявачкай Маргарытай Ляўчук абвешчаны ў вышук.
У дачыненьні да яго ўжо заведзена справа паводле арт. 370 КК (зьнявага дзяржаўных сымбаляў), ч. 3 арт. 2031 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных даных) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу.