Пра гэта паведамляе партал Delfi, адзначаючы, што, паводле СДБЛ, у інтэрвію расейскім і беларускім прапагандысцкім мэдыя сябры «Стабільнасьці» і дэпутаты парлямэнту Аляксей Росьлікаў і Глорыя Граўцова выступалі з выказваньнямі, якія супярэчаць нормам закону «Аб палітычных партыях».
Згаданыя нормы, удакладняе латвійская спэцслужба, абвяшчаюць, што палітычнай партыі забаронена аказваць падтрымку, у тым ліку інфармацыйную (прапагандысцкую) асобам ці дзяржавам, якія падрываюць ці пагражаюць тэрытарыяльнай непадзельнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці дэмакратычных краін ці канстытуцыйнаму ладу.
Партыя «Стабільнасьць!» мае ў латвійскім парлямэнце, Саэйме, 11 дэпутатаў.