Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка: Сытуацыя з доступам палітвязьняў да перапіскі жахлівая, некаторыя лісты спальваюць у іх прысутнасьці


Ліст палітвязьню, архіўнае фота, травень 2021 году
Ліст палітвязьню, архіўнае фота, травень 2021 году

Сытуацыя з доступам палітвязьняў у Беларусі да перапіскі «жахлівая», заявіла мадэратар праекту «Напішы ліст палітвязьню» Алена Панамарова ў Варшаве падчас «Размовы аб правах чалавека ў Беларусі», арганізаванай Беларускім моладзевым хабам.

Праект дзейнічае пры хабе зь лістапада 2021 году. Штосераду ахвочыя зьбіраюцца разам, каб напісаць і адправіць лісты беларускім палітычным зьняволеным.

«Перапіска абмяжоўваецца вельмі жорстка. У некаторых выпадках людзей проста пазбаўляюць перапіскі, — адзначыла Панамарова. — Мы ведаем выпадкі, калі ў прысутнасьці людзей проста спальваюць лісты, якія прыйшлі. Так зьдзекуюцца. Ці даюць расьпісацца ў паперах аб тым, што лісты дайшлі, але іх не аддаюць».

«Вядома, ва ўмовах, калі ты ведаеш, што твая праца часта марнуецца, вельмі цяжка. У валянтэраў няма аддачы, калі часта няма адказаў», — дадала актывістка.

Аднак, адзначыла яна, значная частка лістоў да адрасатаў усё ж даходзіць і «людзей гэта вельмі падтрымлівае».

За год існаваньня ініцыятывы яе ўдзельнікі адправілі ў Беларусь больш за 1,8 тыс. лістоў, удакладніла яе мадэратар.

Паводле дадзеных праваабаронцаў на вечар 10 сьнежня, палітвязьнямі ў Беларусі прызнаныя 1.437 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG