Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы назваў пасткай прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа


Прэзыдэнт Літвы.
Прэзыдэнт Літвы.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ў суботу назваў прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа праз сваю тэрыторыю пасткай і назваў гэта «старой песьняй, якую мы даўно ўжо чуем», паведамляе Delfi.lt.

Беларусь на гэтым тыдні паведаміла ААН, што згодна без папярэдніх умоваў на транзыт празь яе тэрыторыю ўкраінскага збожжа для наступнага экспарту з партоў у Літве, аднак зноў папрасіла дазволу на экспарт сваіх угнаеньняў, якія патрапілі пад санкцыі.

— Я думаю, гэта пастка. Гэта пастка, у якую хочуць прывабіць і паказаць, што вось Захад зноў паводзіць сябе непасьлядоўна, ня можа дамовіцца аб санкцыях, — сказаў журналістам у суботу Науседа, камэнтуючы прапанову Беларусі.

Ён назваў ініцыятыву Менска «старой песьняй, якую мы даўно ўжо чуем» і сказаў, што Беларусі не давярае і сама Ўкраіна.

— Як ёй можна давяраць, калі яна дазваляе расейцам рабіць на сваёй тэрыторыі ўсё, што ім хочацца?, — сказаў прэзыдэнт Літвы.

Віцэ-міністар замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на гэтым тыдні абмеркаваў пытаньне экспарту ўкраінскага збожжа з генсекам ААН. Амбразевіч таксама «паўтарыў просьбу свайго ўрада, дазволіць экспарт беларускіх угнаеньняў, якія зараз знаходзяцца пад санкцыямі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG