Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падтрымалі допуск расейскіх і беларускіх спартоўцаў да Алімпіяды-2024


Алімпійскі і паралімпійскі камітэт ЗША падтрымаў ідэю дапусьціць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году, калі яны будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам.

Аб гэтым піша The Wall Street Journal са спасылкай на заяву кіраўніцы камітэту Сьюзан Лаянз.

«ЗША падтрымліваюць вяртаньне спартоўцаў да спаборніцтваў, да якіх яны рыхтаваліся ўсё сваё жыцьцё. Адначасова мы катэгарычна супраць таго, каб спартоўцы вярнуліся пад дзяржаўнымі сьцягамі краін, урады якіх пад санкцыямі», — заявіла Лаянз. Яна дадала, што камітэт па-ранейшаму падтрымлівае Ўкраіну і ўкраінскіх спартоўцаў.

На мінулым тыдні прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах таксама выказаўся за допуск спартоўцаў з Расеі і Беларусі да Гульняў у Парыжы.

  • 9 сьнежня Міжнародны алімпійскі камітэт на саміце ў Лязане пакінуў у сіле санкцыі, накладзеныя на Расею і Беларусь пасьля пачатку ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну. У дэклярацыі МАК гаворыцца, што ўлады Расеі і Беларусі сваімі дзеяньнямі ва Ўкраіне парушылі ў тым ліку і Алімпійскую хартыю, таму гэтыя краіны не павінны быць прадстаўлены на міжнародных спаборніцтвах. Нацыянальным алімпійскім камітэтам Расеі і Беларусі забаронена арганізоўваць міжнародныя спартовыя падзеі або ўдзельнічаць у іх. На спартовых падзеях выключана зьяўленьне сьцягоў гэтых дзяржаваў і выкананьне іх гімнаў.
  • Неўзабаве пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну МАК рэкамэндаваў міжнародным спартовым фэдэрацыям не дазваляць выступаць у спаборніцтвах расейскім і беларускім спартоўцам, а таксама афіцыйным асобам. Большасьць спартовых фэдэрацыяў і асацыяцыяў падтрымалі гэтыя рэкамэндацыі.
  • Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 году. Паралімпіяда пройдзе з 28 жніўня па 8 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG