Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міжнародны дзень правоў чалавека актывісты разаслалі паштоўкі «да несумленных беларусаў». ФОТА


Міжнародная група мастацкага супраціву «А5 25» падзялілася са Свабодай падрабязнасьцямі сваёй акцыі да Міжнароднага дня правоў чалавека.

Актывісты даслалі ў Беларусь 82 паштоўкі — як заявілі яны самі, паштоўкі адрасаваныя «несумленным судзьдзям, фальсыфікатарам з выбарчых камісій, катам у пагонах і стукачам, — тым, для каго правы чалавека — пусты гук».

«З нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека вельмі раім задумацца аб тым, што і дзеля чаго вы робіце і што за гэта абавязкова давядзецца адказваць. Жадаем вам справядлівага суда і поўнай адказнасьці», — гаворыцца на выяве адной з паштовак, якія актывісты дасталі ў рэдакцыю.

«Аўтарамі» лістоў (іх імёны пазначаныя ў зваротным адрасе) называюцца беларускія актывісты і пратэстоўцы, якія загінулі ў сувязі зь беларускімі пратэстамі 2020–2021 гг.: Раман Бандарэнка, Мікіта Крыўцоў, Аляксандар Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў, Аляксандар Віхор, Канстанцін Шышмакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG