Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні дэмантавалі помнік савецкім салдатам і вырашылі зьнесьці Дом Масквы. ФОТА, ВІДЭА


Мурал з украінскім матывам на недабудаваным Доме Масквы ў Вільні. Сьнежань 2022
Мурал з украінскім матывам на недабудаваным Доме Масквы ў Вільні. Сьнежань 2022

Участковы суд Вільні дазволіў Будаўнічай інспэкцыі зьнесьці Дом Масквы і прадугледзеў штраф у памеры 300 эўра за кожны дзень невыкананьня гэтага рашэньня ў дачыненьні да грамадзкай установы, якая ажыцьцяўляе кіраваньне гэтым будынкам.

У хуткім часам будзе складзены каштарыс на знос і праведзеныя працэдуры дзяржзакупак па выбары падрадчыка, які будзе выконваць работы ў зносе. Плянуецца, што знос Дома Масквы завершыцца да канца 2023 году, — цытуе выданьне Delfi паведамленьне Будаўнічай інспэкцыі.

У Будаўнічай інспэкцыі паведамілі, што закон не прадугледжвае магчымасьці экспрапрыяцыі незаконна пабудаваных памяшканьняў, таму адзіным выйсьцем зьяўляецца іхны знос.

У сьнежні 2016 году Ўчастковы суд Вільні прызнаў несапраўдным дакумэнт аб дазволе на будаўніцтва Дома Масквы. Дазвол выдала Віленскае самакіраваньне ў 2008 годзе.

Эстонскі робат-мураліст Albert стварыў мурал у межах эстонска-літоўска-ўкраінскага праекту «Да перамогі» на недабудаваным Доме Масквы ў Вільні.
Эстонскі робат-мураліст Albert стварыў мурал у межах эстонска-літоўска-ўкраінскага праекту «Да перамогі» на недабудаваным Доме Масквы ў Вільні.

Ідэя стварэньня Дома Масквы ў Вільні разьвівалася з 2004 году, пасьля візыту тагачаснага мэра Масквы Юрыя Лужкова ў Вільню падчас сьвяткаваньня 750-годзьдзя каранацыі караля Міндоўга.

У Вільні дэмантавалі мэмарыял савецкім салдатам

У Вільні дэмантавалі скульптуру савецкім салдатам. Яна была ўсталяваная ў 1984 годзе на Антокальскіх могілках побач з пахаваньнямі савецкіх вайскоўцаў і дзеячоў Літоўскай ССР.

Адбыўся толькі дэмантаж скульптуры, магілы не чапалі. Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне Міністар культуры Літвы падпісаў указ, які дазваляе самакіраваньням прымаць рашэньні аб зносе помнікаў савецкай спадчыны. Гарадзкія ўлады разглядаюць магчымасьць перадачы савецкай скульптуры нацыянальнаму музэю Літвы.

Знос помніку савецкім салдатам на могілках у Вільні
Знос помніку савецкім салдатам на могілках у Вільні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG