Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш на сілавікоў і менш на дыпляматаў і дзяржаўны доўг: урад унёс зьмены ў выдаткі бюджэту на 2022 год


Урад Беларусі ўнёс зьмены ў выдаткі рэспубліканскага бюджэту на 2022 год. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 852 апублікаваная 10 сьнежня на Нацыянальным прававым партале.

Сярод іншага Савет міністраў павялічыў на 2022 год выдаткі рэспубліканскага бюджэту для

  • Міністэрства ўнутраных спраў — на 12 млн 279,8 тысяч рублёў, у тым ліку на органы ўнутраных спраў — амаль на 11,7 млн рублёў, зь якіх 7,5 млн рублёў заплянавана на аплату працы.
  • Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС на органы і арганізацыі крымінальна-выканаўчай сыстэмы, — на 3500 тысяч рублёў;
  • унутраным войскам МУС — на 9446 тысяч рублёў,

Гэта не першы раз сёлета, калі ўрад прымае рашэньне павялічыць выдаткі на МУС, у тым ліку на заробкі. Так зрабілі, напрыклад, у траўні.

Пры гэтым урад скараціў на 2022 год выдаткі рэспубліканскага бюджэту для

  • МУС на «іншыя агульнадзяржаўныя пытаньні для вырабу дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу». Гэтыя выдаткі скарацілі на 12 млн 549,8 тыс. рублёў.
  • для МЗС на адкрыцьцё і ўтрыманьне амбасадаў, прадстаўніцтваў, консульстваў Беларусі за мяжой — на 9 млн 176 тысяч рублёў.
  • на абслугоўваньне зьнешняга дзяржаўнага доўгу — на 3,5 млн рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG