Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ствараецца вось зла»: Падаляк папярэдзіў пра пагрозу супрацоўніцтва Расеі і Ірана


Міхаіл Падаляк
Міхаіл Падаляк

Супрацоўніцтва РФ і Ірана датычыцца не толькі пытаньня вайны ва Ўкраіне, яно датычыцца ўжо глябальнай бясьпекі, адзначыў у Twitter дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.

«Ствараецца вось зла. Іран плянуе даць Расеі сотні балістычных ракет, ведаючы, што яны будуць выкарыстоўвацца для вайны ў Эўропе. Расея дапамагае Ірану ваеннымі (ядзернымі?) тэхналёгіямі для падпалу БЧ. Гэта ўжо не пытаньне Ўкраіны. Гэта пытаньне глябальнай бясьпекі. Будзем моўчкі назіраць?», — напісаў Падаляк.

Супрацоўніцтва паміж Расеяй і Іранам актывізавалася пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. У гэтай вайне, як заяўляюць Украіна і краіны Захаду, Расея выкарыстоўвае бесьпілётнікі-камікадзэ іранскай вытворчасьці «Шахед-136», якія выкарыстоўваліся, у прыватнасьці, падчас масіраваных удараў па ўкраінскіх гарадах восеньню.

Іран і Расея неаднаразова абвяргалі інфармацыю аб пастаўках бесьпілётнікаў.

Як піша Washington Post, Іран таксама пагадзіўся таемна перадаць Расеі балістычныя ракеты малой далёкасьці кляса «зямля-зямля» Fateh-110 і Zolfagha.

2 лістапада Міністэрства замежных спраў Украіны паведаміла, што папярэдзіла Іран аб магчымых наступствах у выпадку перадачы ім ракет і дадатковых бесьпілётнікаў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG