У сталічным парку Горкага на парэнчах мастка каля плянэтарыю зьявілася жаночае адзеньне з чырвонымі плямамі і нашытымі жоўтымі зоркамі, паведаміў Tut.by.
На зорках напісаныя лічбы 23.34 — гэта нумар артыкула Адміністрацыйнага кодэксу, паводле якога асудзілі тысячы ўдзельнікаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.
Такім чынам арганізатары акцыі праводзяць паралель паміж падзеямі часоў Другой усясьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і падзеямі, што адбываюцца цяпер.
«Нас зьбіваюць, даюць суткі і вялізныя штрафы, але мы ўсё роўна ёсьць. Мы сталі нябачнымі, але нас усё адно большасьць».