Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі затрымалі журналістаў, якія супрацоўнічаюць з агенцтвам «Россия сегодня»


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

У Латвіі Служба дзяржаўнай бясьпекі (СДБ) у чацьвер затрымала некалькіх журналістаў, якія супрацоўнічаюць з выданьнямі Sputnik і Baltnews. Гэтыя выданьні зьвязаныя з расейскім інфармацыйным агенцтвам «Россия сегодня».

У Латвіі Служба дзяржаўнай бясьпекі (СДБ) у чацьвер затрымала некалькіх журналістаў, якія супрацоўнічаюць з выданьнямі Sputnik і Baltnews. Гэтыя выданьні зьвязаныя з расейскім інфармацыйным агенцтвам «Россия сегодня».

У шасьці чалавек — журналістаў, а таксама палітычнага актывіста Уладзіміра Ліндэрмана — прайшлі ператрусы.

Пасьля допытаў іх адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Яны праходзяць у якасьці падазраваных па крымінальнай справе.

Як паведамілі ў праваахоўных органах Латвіі, справа ўзбуджаная па артыкуле аб парушэньні санкцыйнага рэжыму Эўразьвязу. Санкцыі ЭЗ былі ўведзеныя супраць гендырэктара агенцтва «Россия сегодня» Дзьмітрыя Кісялёва. Самі журналісты — пазаштатныя аўтары зьвязаных з агенцтвам выданьняў — сьцьвярджаюць, што да іх працы санкцыі супраць Кісялёва ніякага дачыненьня не маюць. МЗС Расеі абвінаваціў Латвію ў «абуральным зьневажаньні свабоды СМІ».

У прэс-службе СДБ паведамілі, што сьледзтва па справе пачалося ў студзені.

«Атрыманая падчас сьледзтва інфармацыя дае падставы падазраваць, што мела месца перадача гаспадарчых рэсурсаў асобе, супраць якой скіраваны санкцыі ЭЗ у сувязі з дзеяньнямі, накіраванымі на разбурэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны» — гаворыцца ў паведамленьні. Імя гэтай асобы не называецца.

У чэрвені 2020 года Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі прыняла рашэньне забараніць трансьляцыю ў Латвіі сямі тэлеканалаў групы RT, заявіўшы, што яны «знаходзяцца пад фактычным кантролем і аднаасобным наглядам» Дзьмітрыя Кісялёва. У RT адмаўляюць, што Кісялёў мае дачыненьне да тэлеканалу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG