Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Маршы волі» ў Менску затрымалі больш за 300 чалавек, — міліцыя

абноўлена

Разгон маршу пратэсту ў Менску. 15 лістапада 2020 году
Разгон маршу пратэсту ў Менску. 15 лістапада 2020 году

У Беларусі сёньня адбываюцца «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Сілавікі праводзяць затрыманьні.

Больш за 300 чалавек затрымалі сёньня ў Менску падчас пратэстаў, паведаміла прэс-служба міліцыі.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» па стане на 23.15 сабраў прозьвішчы 315 затрыманых падчас разгонаў мірных шэсьцяў у Менску і рэгіёнах Беларусі, дзе людзі выйшлі на чарговыя маршы пратэсту супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту пад агульнай назвай «Марш волі».

Вядома, што ў Менску ў сваім двары затрымалі пэнсіянэрку Ларысу Соўсь, 1941 году нараджэньня. Яна была ў Кастрычніцкім РУУС Менску, пазьней яе вызвалілі.

Сярод затрыманых таксама — паэт і музыка Ўладзь Лянкевіч, актор Аляксей Сапрыкін, хірург Менскай абласной дзіцячай бальніцы Артур Ермаркевіч, намесьнік дэкана факультэта факультэта інфармацыйных камунікацый БДТУ Раман Азарчык.

У Горадні сілавікі затрымлівалі на некалькі гадзін журналістаў БелаПАН Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча (адпусьцілі зь Ленінскага РАУС без пратаколаў​​).

У Берасьці ўдзельнікі маршу пратэсту 6 сьнежня прыйшлі ў двор у Берасьці, дзе жыў 43-гадовы Раман Рашэцкі. На пахаваньні затрымалі актывіста Віталя Казака, ён вёў разьвітальную цырымонію ў двары, паведаміў ​«Белсат»​.

Журналістку «Інтэрфакс-Захад» затрымалі падчас акцыі пратэсту ў Менску, яна ў РУУС Заводзкага раёну Менску, паведаміла агенцтва. Праз гадзіну, пасьля праверкі дакумэнтаў, яе адпусьцілі.

Сярод затрыманых у Менску Ніна Багінская, якую Лукашэнка публічна загадваў не чапаць. Як піша Telegram-канал Антона Матолькі, Ніну Багінскую затрымалі каля Акадэміі МУС тры чалавекі ў чорным, разам са сьцягам пасадзілі ў машыну Geely. Ніну Багінскую даставілі ў Савецкае РУУС Менску, пазьней адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG