Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпісаў антыдопінгавы «закон Родчанкава»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 4 студзеня падпісаў антыдопінгавы закон, які дазволіць караць любога чалавека за спробы паўплываць на вынік міжнародных спаборніцтваў, выкарыстоўваючы допінг.

Пад дзеяньне закону падпадаюць ня толькі амэрыканцы, а «любы чалавек, які ажыцьцяўляе плян з мэтай паўплываць на буйныя міжнародныя спаборніцтвы, выкарыстоўваючы забароненыя прэпараты або мэтады».

Гэта могуць быць чыноўнікі, трэнэры, мэдыкі, што маюць адносіны да спаборніцтваў, у якіх удзельнічаюць амэрыканскія спартоўцы. Злачынцам пагражае да дзесяці гадоў турмы, да мільёна даляраў штрафу, канфіскацыя маёмасьці, якая знаходзіцца ў ЗША.

16 лістапада «антыдопінгавы закон Родчанкава» ўхваліў Сэнат Кангрэсу.

Усясьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) заявіла, што закон можа падарваць міжнародную сыстэму антыдопінгавага кантролю.

Аднак у амэрыканскай антынаркатычнай управе пры Белым Доме адказалі, што рэакцыя WADA на расейскі допінгавы скандал падарвала веру ў глябальную сыстэму антыдопінгавага кантролю.

Рыгор Родчанкаў, імем якога названы закон, быў кіраўніком маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі. Ён раскрыў маштабнае ўжываньне допінгу расейскімі спартоўцамі пры спрыяньні ўладаў Расеі на буйных спаборніцтвах, у тым ліку на Алімпіядзе 2014 году ў Сочы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG