Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэакарэспандэнт «Media-Polesye» Яўген Мікалаевіч выйшаў на волю


Яўген Мікалаевіч
Яўген Мікалаевіч

Яўген Мікалаевіч адседзеў 10 сутак у ІЧУ Пінскага ГАУС, але так і ня ведае, за што. Журналіста 24 лістапада запрасілі ў ГАУС для «гутаркі» і пакінулі там на цэлых 10 сутак.

«Мне патэлефанавалі з крымінальнага вышуку, папрасілі зьявіцца ў аддзел і даць тлумачэньні адносна нейкіх справаў за 15–16 лістапада, — расказаў журналіст выданьню «Media-Polesye». — Я прыйшоў у прызначаны час. Як выявілася, гаворка ідзе пра абразу судзьдзі суду Пінскага раёну і гораду Пінску Бычылы ў чаце тэлеграм-каналу „Пинск для жизни“. Я даў паказаньні, што ня ў курсе. Супрацоўнік крымінальнага вышуку гэта таксама бачыў і разумеў.

У гэты час падышоў іншы міліцыянт і спытаў, калі я буду адбываць прызначаны судом адміністрацыйны арышт за нібыта ўдзел у мітынгу 30 жніўня на плошчы Леніна. Я адказаў, што гатовы хоць зараз. А потым падумаў: можа, варта схадзіць па кніжкі, асабістыя рэчы? Але мяне ўжо не адпусьцілі.

Да 24 лістапада я ня ведаў, якое менавіта рашэньне прыняў па маёй скарзе Берасьцейскі абласны суд. Копію пастановы па пошце я не атрымліваў. І ўжо спадзяваўся, што мяне апраўдалі. Да гэтага часу я не азнаёмлены з дакумэнтам, паводле якога адседзеў у ІЧУ 10 сутак».

Пасьля адбыцьця «сутак» Яўгена сустракалі калегі і валянтэры. Час яго выхаду быў 17.25, аднак журналіста патрымалі ў аддзяленьні крымінальнага вышуку даўжэй, каб правесьці яшчэ адну гутарку.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG