Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст у Малдове: выйсьці на вуліцу заклікала абраная прэзыдэнтка Мая Санду


Акцыя пратэсту ў Кішынэве, 6 сьнежня 2020 г.
Акцыя пратэсту ў Кішынэве, 6 сьнежня 2020 г.

Пратэстоўцы днём 6 сьнежня сабраліся на плошчы ў цэнтры Кішынэва. Паводле зьвестак малдоўскай службы RFE/RL, у акцыі бяруць удзел тысячы чалавек. Яны патрабуюць адстаўкі ўраду і правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Выйсьці на акцыю пратэсту ў нядзелю заклікала абраная прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду. Яе партыя «Дзеяньне і салідарнасьць» (PAS) і прадстаўнікі іншых апазыцыйных сілаў («Плятформа DA», Дэмакратычная партыя, Pro Moldova) выступаюць супраць новай парлямэнцкай большасьці, неафіцыйна створанай Партыяй сацыялістаў (якая падтрымлівае дзейнага прэзыдэнта Ігара Дадона) і партыяй «Шор», а таксама групай дэпутатаў, якія выйшлі з Pro Moldova.

На мінулым тыдні гэтая парлямэнцкая большасьць прагаласавала адразу за некалькі ініцыятыў — у прыватнасьці, у двух чытаньнях прыняла закон, паводле якога Служба інфармацыі і бясьпекі пераходзіць пад парлямэнцкі кантроль, а яе дырэктара заканадаўчы орган будзе прызначаць на пяць гадоў. Мая Санду назвала гэтае абмежаваньне праз закон паўнамоцтваў прэзыдэнта «антыдэмакратычным злоўжываньнем» і заявіла, што Ігар Дадон спрабуе ўзурпаваць уладу ў краіне. У той самы дзень у Кішынэве прайшла першая акцыя пратэсту.

Людзі, якія сабраліся на плошчы 6 сьнежня, скандуюць: «Мы — народ!», «Датэрміновыя выбары!», «Мы не саступім!». Праезд па плошчы закрыты, пратэстоўцаў ахоўвае паліцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG