Пра гэта паведаміла Польскае радыё.
Камуністычная партыя Польшчы (КПП) — польская палітычная партыя, заснаваная і зарэгістраваная ў 2002 годзе. Яна лічыць сябе гістарычнай і ідэйнай спадчыньніцай КПП, якая дзейнічала ў 1918–1938 гадах, а таксама прадаўжальніцай традыцый Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП), якая дзейнічала ў камуністычнай Польшчы.
Паводле Дзяржаўнай пракуратуры, пазоў пададзены ў выніку пісьмовых заяў ад фізычных асоб. «У лістах, адрасаваных пракуратуры, гаворыцца, што КПП у сваёй праграме і практыцы зьвяртаецца да таталітарных мэтадаў і практык камунізму, што супярэчыць Канстытуцыі РП», — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.
Генэральная пракуратура таксама паведамляе, што члены КПП заклікаюць да рэвалюцыі па прыкладзе кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі. Паводле ацэнкі пракуратуры, мэтай КПП зьяўляецца ня толькі заваёва ўлады, але і прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі і нацыяналізацыя прамысловага сэктару.
«З гэтай прычыны Генэральны пракурор прыйшоў да высновы, што мэты і дзеяньні КПП не адпавядаюць Канстытуцыі, і яе дзейнасьць павінна быць спыненая».