Яго паднялі перад агульным пад''ёмам каля 6-й раніцы і да сьняданьня, якое ў папраўчай калёніі Воўчыя норы, Івацевіцкага раёну пачынаецца ў 6:30, павезьлі ў суседні райцэнтар -- Слонім. Валер Леванеўскі змог патэлефанаваць сыну Ўладзімеру і паведаміць, што сустракаць яго трэба будзе не ў Івацэвічах, а ў Слоніме. У горад на аўтаваказал палітвязьня прывезьлі машынай хуткай дапамогі ў 7:20. (Падрабязнасьці і фотарэпартаж)
Радыё Свабода Сёньня раніцай, пасьля двух гадоў зьняволеньня за паклёп на прэзыдэнта, палітвязень Валер Леванеўскі быў выпушчаны на свабоду.
Самае папулярнае
1