Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП можа быць вымушаная правесьці зьезд за мяжой


Радыё Свабода Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала каля дваццаці адмоваў у памяшканьні для правядзеньня 28 траўня свайго чарговага 10-га зьезду.

На зьезьдзе мяркуецца заслухаць справаздачу кіраўніцтва АГП за мінулыя два гады, адбудуцца таксама выбары новага складу кіроўчых органаў. Паводле намесьніка старшыні АГП Сяргея Альфера, гарвыканкам, да якога зьвярнуліся па дапамогу партыйцы, параіў ім шукаць памяшканьне самім. У Міжнародным адукацыйным цэнтры, сузаснавальнікам якога зьяўляецца гарвыканкам, Аб’яднанай грамадзянскай партыі заявілі, што правядзеньне зьезду ў будынку цэнтру “немэтазгоднае”. У іншых месцах партыйцам адказалі, што менавіта 28 траўня залі будуць занятыя.

Паводле Сяргея Альфера, партыя імкнецца правесьці свой зьезд у Беларусі. Але калі на працягу найбліжэйшых дзён памяшканьне знойдзена ня будзе, зьезд адбудзецца менавіта 28 траўня на тэрыторыі адной з суседніх краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG