Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі сустрэўся з Пуціным


Радыё Свабода Прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас сустракаўся ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуцінам.

Уладзімер Пуцін заявіў, што Расея можа дапамагчы палестынскаму кіраўніцтва справіцца зь міжнароднымі праблемамі. Расея зьяўляецца членам блізкаўсходняга квартэту. Пуцін заклікаў Хамас прызнаць Ізраіль і спыніць гвалт, але адмовіўся падтрымаць крокі Злучаных Штатаў і Эўрапейскага Зьвязу, накіраваныя на ізаляцыю ўраду Хамасу.

За свайго боку прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас заклікаў заходнія краіны зьняць санкцыі з палестынцаў. Ён таксама заклікаў Ізраіль вярнуцца да мірных перамоваў. Тым часам міністры замежных справаў Эўразьвязу ў Брусэлі абмяркоўваюць магчымасьць дапамагчы палестынскаму народу, не падтрымліваючы ўрад пад кіраўніцтвам Хамасу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG