Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М. Чаргінец называе Дж. Буша “спараджэньнем пекла”


Радыё Свабода Старшыня міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец выказаў сумнеў у тым, што Джордж Буш зьяўляецца легітымным прэзыдэнтам ЗША.

Ён таксама назваў амэрыканскага лідэра “спараджэньнем пекла” і заявіў, што Буша чакае “міжнародны Нюрнбэрг”.

Такія заявы Мікалай Чаргінец зрабіў, камэнтуючы для агенцтва "Інтэрфакс" распараджэньне прэзыдэнта ЗША аб забароне на ўезд у Злучаныя Штаты Амэрыкі Аляксандру Лукашэнку, чальцам беларускага ураду і іншым асобам, датычным да фальсыфікацыяў прэзыдэнцкіх выбараў, парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі і карупцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG