Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 траўня пачнецца суд над актывістам, якога вінавацяць у тэрарызьме


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Суд над шчучынскім актывістам Сяргеем Ляшкевічам пачнецца 25 траўня. Супраць Сяргея Ляшкевіча распачатая крымінальная справа па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках).

Яго арыштавалі падчас выбарчай кампаніі, ён уваходзіў у склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча.

Крымінальная справа на яго заведзеная ў Шчучыне на падставе прызнаньня нейкага Аляксандра Бурдзея, які зьявіўся ў міліцыю з павіннай. Аляксандар Бурдзей нібыта прызнаўся міліцыі, што Сяргей Ляшкевіч рыхтаваў яго да тэрарыстычнай дзейнасьці. У той жа дзень у Сяргея Ляшкевіча зрабілі ператрус, сканфіскавалі кампутар, архіўныя паперы, а потым затрымалі.

Дарэчы, 3 сакавіка спадар Бурдзей быў асуджаны Шчучынскім раённым судом за крадзеж будматэрыялаў на два з паловай гады абмежаваньня волі.

Сяргей Ляшкевіч ужо больш двух месяцаў утрымліваецца ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG