Пад дзеяньні ўказу трапляюць таксама мужы і жонкі чальцоў беларускага ўраду, а таксама асобы, якія атрымліваюць фінансавыя выгады ад вышэйназванай палітыкі. Сьпіс асобаў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, павінен вызначыць дзяржсакратар ЗША. У дакумэнце сказана, што ўезд гэтых асобаў «шкодзіць інтарэсам Злучаных Штатаў». Указ уступае ў сілу з моманту падпісаньня, і дзейнічае дагэтуль, пакуль “дзяржсакратар ня вырашыць, што ў ім больш няма неабходнасьці...”
Гл.таксама Вінцук Вячорка прывітаў рашэньне Джорджа Буша Што думаюць жыхары сталіцы пра рашэньне Буша?
Гл.таксама Вінцук Вячорка прывітаў рашэньне Джорджа Буша Што думаюць жыхары сталіцы пра рашэньне Буша?