Алесь Пушкін знаходзіўся ў пастарунку ад 12 траўня. Вось што ён распавёў Радыё Свабода наконт прычын затрыманьня:
(Пушкін: ) “З 9 на 10 траўня здарылася цікавая падзея. Ёсьць у нас у Бобрскай школе помнік Герою Савецкага Саюзу, расейцу-“смершаўцу” Чабатарову Васілю, які ў вайне зьдзейсьніў, нібыта, подзьвіг. Але раней тата мой расказваў, што тая дывізія ЧК-НКВД рабіла вялікія падпалы ў Бабры. І на 61-м годзе вялікай перамогі нехта абліў гэты помнік чорнай фарбай. І прыляпілі надпіс “Далоў расейскіх акупантаў зь дзяржаўных пасадаў незалежнай Рэспублікі Беларусь!”. У нас жа міліцыянты прастадушныя такія хлопцы. Яны думаюць сабе: “У каго ж чорная фарба ёсьць? У Пушкіна! Пушкін жа ў нас — адзіны мастак…” Ну, схапілі… Шукалі фарбу. Пяць міліцыянтаў рабілі вобшук — у маёй хаце, у бацькавай. Шукалі за абразамі фарбу”.
Але канфіскавалі, паводле Алеся Пушкіна, зусім іншыя рэчы: брашуры Зянона Пазьняка, газэты “Беларуская салідарнасьць” і “Наша ніва”, часопіс “ARCHE”, налепкі “Дзень памяці паўстанцаў 1863 году”…
Сярод тых, хто браў удзел у затрыманьні мастака, намесьнік начальніка крупскай міліцыі Алег Бяляўскі. Ён паведаміў карэспандэнту "Свабоды", што расьсьледуецца крымінальная справа, аднак пра дачыненьне да яе спадара Пушкіна казаць адмовіўся.
Мастак абураны сваім 3-суткавым зьняволеньнем:
(Пушкін: ) “Пастаянна вяліся допыты. Некаторыя допыты ім не ўдаваліся, таму што я патрабаваў задаваць пытаньні па-беларуску. І нават падпалкоўнікі не валодалі дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь. Іх цікавіла, дзе я быў у гэты пэрыяд, у ноч з 9-га на 10-га, хто бачыў мяне з маіх знаёмых, з кім я сябрую… Дзяржаўны злачынца! Вось што здарылася ў гэтыя дні ў мястэчку Бобр”.