Дэн Макафэрці, былы фронтмэн шатляндзкіх піянэраў хард-року Nazareth, памёр ва ўзросьце 76 гадоў.
Пад Віцебскам рыхтуюць да запуску экспэрымэнтальны цэх досьледна-прамысловай вытворчасьці беларускай вакцыны ад COVID-19.
Тыдзень таму завяршылася абвешчанае ўладамі «грамадзкае абмеркаваньне» праекта закона «Аб зьмене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» ад 11 лютага 2000 года.
Расейскія мабілізаваныя працягваюць масава гінуць на ўкраінскім фронце. На пазыцыях у раёне Сватава Луганскай вобласьці з 570 расейскіх мабілізаваных у жывых засталіся 40 чалавек, паведамляе расейскае выданьне «Вёрстка».
«Ён усё жыцьцё шмат працаваў, стараўся ўсім дапамагаць. Ён разумны і мэтанакіраваны». Так кажа пра свайго брата Вячаслаў Кузьміцкі. Ягоны брат Станіслаў нядаўна атрымаў 15 гадоў пазбаўленьня волі за тое, што адміністраваў тэлеграм-чаты. Свабода даведалася, хто такі Станіслаў Кузьміцкі.
Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны беларускія вайскоўцы пачалі набываць сучаснае абсталяваньне. Расказваем пра новую партыю закупак.
Е-дастаўка з 1 лістапада не працуе шмат у якіх гарадах, зьменшылася геаграфія дастаўкі і ў крамах «Міла». Глядзім, што з асартымэнтам прадуктаў у малых гарадах і вёсках.
Чытачы Свабоды паведамляюць пра выпадкі, калі людзі засталіся бяз працы праз даносы калег, раптоўныя праверкі тэлефонаў, допісы ў карпарацыйныя чаты.
Польскія памежнікі выратавалі 10 нерэгулярных мігрантаў, якія пры перасячэньні польска-беларускай мяжы захрасьлі ў балоцістай мясцовасьці, паведамляе польскае памежная служба.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у судовым рашэньні пазначана: «для выплатаў супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных справаў за дадатковы час на службе падчас пасьлявыбарчых пратэстаў». Падчас гэтых пратэстаў фігуранты ўжо былі ў турме.
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 1390 чалавек знаходзяцца за кратамі з прычыны палітычнага перасьледу. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы гавораць пра большую колькасьць палітвязьняў.
Альбэрт Ежы Вяжбіцкі чысты паляк і размаўляе на чысьцюткай беларускай мове. У яго ня было беларускіх бабулі і дзядулі, ён ніколі не цікавіўся Беларусьсю. Адзінай матывацыяй вывучыць беларускую мову стала жаданьне атрымаць студэнцкае пасьведчаньне, каб карыстацца зьніжкамі.
Беларускі Хэльсынскі камітэт, «Human Constanta» і міжнародная няўрадавая арганізацыя «Access Now» зьвярнуліся да прадстаўнікоў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў з нагоды ўказу Лукашэнкі № 368, які, паводле іх, «выводзіць сачэньне на беспрэцэдэнтны ўзровень».
На асьвячэньне помніка на магіле Ашурка ў Бярозаўцы (Лідзкі раён Горадзенскай вобласьці), прыйшлі сваякі і сябры загінулага палітвязьня.
Пракуратура накіравала ў Менскі абласны суд крымінальную справу супраць 40-гадовага жыхара Смалявіцкага раёну. Яго будуць судзіць за інтэрвію пра вайну Расеі супраць Украіны.
Трагедыя адбылася на паркінгу паблізу гандлёвага цэнтру «Экватар» у Бераьсці позна ўвечары 7 лістапада, паведамляе БелТА.
43-гадовы прэс-сакратар прэзыдэнта Чэхіі Мілаша Зэмана Йіржы Аўчачак, паводле чэскіх СМІ, ажаніўся з украінкай, зь якой пазнаёміўся ў пачатку вайны. Шлюб узялі ў вузкім коле ў адным з праскіх касьцёлаў.
Выпрацоўка санкцый згодна з артыкулам 33 Статуту МАП можа пачацца за парушэньне ўладамі правоў працоўных.
Расказваем пра рэальныя гісторыі — з усімі плюсамі і мінусамі, падводнымі камянямі і «пернікамі». Чаму не заўсёды дапаможа праўнік і якія праблемы могуць узьнікнуць безь беларускага пашпарта.
Міхась Тычына быў аўтарам манаграфіяў, эсэ, нарысаў, аповесьцяў і апавяданьняў.
Рэспубліка Беларусь засталася апошняй дзяржавай сьвету, дзе на афіцыйным узроўні адзначаецца прыход бальшавікоў да ўлады ў Расеі у 1917 годзе.
Вядома, што на знанага навукоўца і ягоную жонку завялі крымінальную справу.
Пра затрыманьне дацэнта катэдры літаратурна-мастацкай крытыкі Сяргея Гараніна стала вядома толькі 6 лістапада. Ён адбываў арышт на Акрэсьціна.
У Беларусі штодня ідзе перасьлед за іншадумства. Людзей караюць адміністрацыйнымі арыштамі і гадамі калёніяў.
У варшаўскім каталіцкім касьцёле Провіду Божага 12 лістапада адкрыюць маўзалей прэзыдэнтаў краіны ў выгнаньні.
Ці стала больш анкалягічных хворых у Беларусі праз COVID-19? Ці лечыць каранавірус ад раку? Ці можа каранавірус у пэўных выпадках падштурхнуць рост ракавых клетак? У якім стане цяпер беларуская мэдыцына ва ўмовах рэпрэсій і жорсткіх міжнародных санкцый?
Дваццаць аднаго расейскага вайскоўца зь ліку прызваных у армію ў рамках так званай «частковай мабілізацыі», сіламоц трымаюць у падвале на тэрыторыі сяла Заветнае Бажаньне Данецкай вобласьці Ўкраіны, паведамляе выданьне The Insider з спасылкай на жонак і маці адмоўнікаў.
Менскі гарадзкі суд асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага да 15 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Як паведамляюць праваабаронцы цэнтру «Вясна», Сяргей Гаранін адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле, папярэдне, арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
6 лістапада дзень народзінаў палітзьняволенай, галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай. Ёй 45. Гэта другі дзень нараджэньня, які яна праводзіць за кратамі.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна патрапіць 228 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.
Уначы з 5 на 6 лістапада сілавікі прыйшлі на вечарынку менскай арт-прасторы Hide і затрымалі аднаго з гасьцей. Пра гэта распавялі «Мэдыязоне» супрацоўнікі пляцоўкі. Пазьней сталі вядомымі падрабязнасьці затрыманьня.
Марыя Грыц — беларуска, незалежная журналістка, грамадзкая актывістка, двойчы эмігрантка, жонка і маці трохгадовай Фасолі. Мы гаворым пра тое, навошта плянуе пабудаваць у Беластоку сінічнікі, чаму ня можа набыць сабе другую пару джынсаў і дзеля чаго сьпякла і замарозіла ў Польшчы піражкі з капустай.
Затрыманых 27 кастрычніка кіраўніка і фінансавага дырэктара «Маёнтку Падароск» абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйным памеры.
Маладая беларуска Інга* (імя зьменена дзеля бясьпекі гераіні) пасьпела пажыць у пяці розных месцах за межамі радзімы. Яна расказала Свабодзе, чаму ў Макао не будуюць дамоў, ніжэйшых за 40 паверхаў, як яна плакала на кітайскім масажы і чыё мяса можна пакаштаваць у Габоне.
Мільярдэр Рубэн Варданьян, які адмовіўся ў верасьні ад расейскага грамадзянства і заявіў аб жаданьні пераехаць у Нагорны Карабах (НКР), прызначаны дзяржаўным міністрам непрызнанай рэспублікі, паведамляецца на сайце кіраўніка НКР Араіка Аруцюньяна.
У Пэру прадстаўнікі карэннага насельніцтва захапілі ў закладнікі прынамсі 70 турыстаў — як пэруанцаў, так і іншаземцаў. Яны імкнуцца прыцягнуць увагу ўраду і грамадзкасьці да разьліваў нафты на рацэ Кунініка. Раней з прычыны забруджваньня ракі нафтай загінулі жанчына і двое дзяцей.
Раней у гэты сьпіс уключылі яшчэ аднаго журналіста Свабоды палітвязьня Андрэя Кузьнечыка.
Кітай — вялікая краіна, і ён нясе адказнасьць за мір на плянэце, падкрэсьліў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на перамовах у Пэкіне з кіраўніком кітайскага ўраду Лі Кэцянам.
У судзе Цэнтральнага раёна Менска ў закрытым рэжыме разглядзелі крымінальную супраць 19-гадовага Захара Таразевіча і 23-гадовага Антона Лысова.
Ганна Краўчанка, кіраўніца праекту Каардынацыйнай рады «Движбот», расказвае Свабодзе Premium пра сутнасьць гэтай ініцыятывы, пра тое, як зьмянілі яе жыцьцё падзеі 2020 году. Грамадзкая актывістка перакананая, што прыхільнікаў пераменаў па-ранейшаму большасьць, нягледзячы на брутальныя рэпрэсіі.
Узброеныя сілы Ўкраіны атрымаюць больш як 40 тысяч пачак цыгарэт, якія былі сканфіскаваныя як кантрабанда і перавозіліся або без, або з акцызнымі маркамі Беларусі.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Экспарт калійных угнаеньняў з Беларусі ў 2022 годзе скароціцца на 50-60% , прагназуе канадзкая хімічная кампанія Nutrien.
Былая журналістка БТ Ксенія Луцкіна адбывае пакараньне ў 8 гадоў калёніі па выраку за «змову ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Ігара Кандрацьева затрымалі 2 лістапада ў царкве перад пачаткам службы. Тады ж зьявілася інфармацыя пра затрыманьне рэдактара газэты «Царква» Ігара Бараноўскага.
Рашэньне прынялі пракуроры Менска.
Супрацоўнікаў Twitter папрасілі не прыходзіць у офіс у пятніцу, 4 лістапада, бо ў кампаніі праходзіць «скарачэньне працоўнай сілы». Апавяшчэньне пра свой лёс супрацоўнікі атрымаюць праз пошту.
Цяперашні кіраўнік ураду Ізраіля Яір Лапід прызнаў паражэньне на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі 1 лістапада, і павіншаваў зь перамогай экс-прэмʼера, лідэра партыі «Лікуд» Біньяміна Нэтаньягу.
Загрузіць яшчэ