Іранец, які затрымаўся на 18 гадоў у парыскім аэрапорце, натхняючы на стварэньне фільма Стывена Сьпілбэрга з Томам Хэнксам у галоўнай ролі, памёр у суботу ў тэрмінале, паведамілі ў аэрапорце.
Стэндап-комік узбэк Асада Рахімаў нарадзіўся ў Японіі, жыў на Кіпры, цяпер працуе і выступае ў Чэхіі. 22-гадовы праграміст, сузаснавальнік стэндапу «Stand Up Cherry» выступае на розных мовах, у тым ліку на беларускай.
Яе месцазнаходжаньне невядомае. Перадачы для Лойкі і іншых арыштаваных у ізалятары ў 1-м завулку Акрэсьціна не прымаюць. Праваабаронца застаецца ў няволі бязь лекаў і сродкаў гігіены.
У дзень гібелі Рамана Бандарэнкі дыяспары беларусаў па ўсім сьвеце зладзілі акцыі памяці, каб нагадаць усім, што «мы ніколі не павінныя забыцца на сьмерць Рамана і ня маем права супакоіцца, пакуль яго забойцаў не пакараюць справядлівым судом».
12 лістапада каля беларускай амбасады ў Празе адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ў падтрымку палітзьняволеных студэнтаў.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Адукаваныя, таленавітыя, сумленныя, неабыякавыя, разумныя, творчыя, актыўныя… цяпер у Беларусі абазваныя экстрэмістамі.
Расказваем, дзе бульба больш за ўсё падобная да беларускай і як з фінскай 40% сьмятаны можна зрабіць падобную да ваўкавыскай.
«Пераяжджаць у Бэльгію я б раіў толькі ў тым выпадку, калі маеце моцны сантымэнт да краіны, а ваш даход на сям’ю ў месяц ня меншы за 3000 эўра», — расказвае беларус Васіль у чарговай публікацыі праекту «Новая зямля».
11 лістапада 2020 году ў менскім двары на вуліцы Чарвякова, так званай «плошчы Перамен», прыхільнікі Лукашэнкі зьбілі 31-гадовага Рамана Бандарэнку, ён памёр ад атрыманых траўмаў на наступны дзень. Прыгадваем, што вядома пра гэтую трагедыю праз 2 гады.
Паразмаўлялі з блогерам Усяславам Пашкевічам пра ягоны праект «Тутэйшы Шляхціч», як ён пачаў захапляцца гісторыяй Беларусі, якую дзейнасьць вядзе ў Кракаве, а таксама аб працы над фільмам пра полк Кастуся Каліноўскага.
Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў, што ў адным з вызваленых паселішчаў Берыслаўскага раёну Херсонскай вобласьці сьледчыя знайшлі рэшткі целаў людзей, ідэнтыфікаваць якіх пакуль немагчыма.
11 лістапада пачаўся працэс аб ліквідацыі ваўкавыскага прыватнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Ніка-Таксі», якім валодаў Мікалай Аўтуховіч, паведамляе «Вясна».
Паразмаўлялі з стваральніцай і арганізатаркамі фэстывалю дакумэнтальных фільмаў пра тое, як украінцы ўспрымаюць беларускую тэматыку падчас вайны і чаму расказваць пра Беларусь важна менавіта цяпер.
Анджэй Дуда у сваёй прамове з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы выказаў упэўненасьць, што беларускі народ даб'ецца сапраўднай незалежнасьці сваёй краіны, якая будзе сябрам Польшчы, Літвы і Ўкраіны.
У судзе Віцебскага раёну пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 68-гадовага жыхара вёскі Хатоля Віцебскага раёну, палітвязьня Аляксандра Патапава.
Вырак у судзе Маскоўскага раёну Менску вынесла судзьдзя Тацяна Пірожнікава.
10 лістапада Гомельскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы супраць Крысьціны Чаранковай. Яе затрымалі 23 сакавіка за допісы ў instagram. Крысьціна — сьпявачка (гурт VIKT(A)R xOi), удзельніца антыфашысцкага руху. Свабода даведалася падрабязнасьці.
Свабода даведалася, што адбываецца з традыцыйнымі для Беларусі апазыцыйнымі партыямі і рухамі, многія зь якіх засталіся ў ценю агульнанацыянальных пратэстаў 2020 года і маштабных рэпрэсіяў, якія пасьледавалі за імі.
Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях энэргетыкі Кадры Сімсан паведаміла, што Эўразьвяз штомесяц будзе накіроўваць ва Ўкраіну 1,5 мільярда эўра на аднаўленьне энэргетычных аб’ектаў, пашкоджаных у выніку расейскіх абстрэлаў зь сярэдзіны кастрычніка.
Сетка рэстаранаў хуткага абслугоўваньня McDonaldʼs пад кіраваньнем «КСБ Виктори Рестораны» зьбіраецца на працягу некалькіх тыдняў працягнуць працу пад расейскім брэндам «Вкусно и точка», паведамляецца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце кампаніі.
Зьнішчэньне крытычнай інфраструктуры Ўкраіны паказала, што блэкаўт, пра які пісалі фантасты, цалкам магчымы ў рэальнасьці. Як падрыхтавацца да працяглага браку электраэнэргіі?
Прозьвішча загінулага не называюць. Гэта ўжо 15-ы загінулы беларускідобраахвотнік ва Ўкраіне, пра сьмерць якога ў баявых дзеяньнях стала вядома.
Паводле папярэдніх зьвестак Вольга Брыцікава, якая з 3 лістапада адбывае адміністрацыйны арышт у ІЧУ Наваполацку, абвясьціла галадаваньне 8 лістапада.
Узброеныя сілы Ўкраіны заявілі аб вызваленьні вёскі Кісялёўкіў Херсонскай вобласьці, што прыкладна за 25 кілямэтраў ад Херсону.
На аўкцыёне 10 лістапада прадалі сканфіскаваны за нявыплату штрафаў дачны надзел вядомай актывісткі Ніны Багінскай, паведаміў тэлеканал «Белсат» з спасылкай на супрацоўніка РУП «БелЮрЗабесьпячэньне».
Аляксандар Лукашэнка «ад імя шматнацыянальнага беларускага народу» адправіў народу Польшчы віншаваньне са сьвятам Незалежнасьці.
Жонкі расейскіх мабілізаваных просяць вярнуць іх мужоў з фронту.
Дзяўчыну абвінавачваюць у распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
У яе ўвайшлі чатыры сыстэмы СПА Аvenger, боепрыпасы і гранатамёты.
Талібы забараняюць жанчынам наведваць спартыўныя залі ў Афганістане, заявіў 10 лістапада ўрадавы чыноўнік у Кабуле.
Жыхар Чачэрску Юры Кавалёў трапіў у калёнію за «абразу прэзыдэнта». Пасьля таго як ён адбыў тэрмін пакараньня, Юрыя зноў судзілі і прызначылі прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Знаёмы Кавалёва расказаў Свабодзе пра ўмовы, у якіх таго трымаюць у псыхіятрычным шпіталі.
Працэс у судзе Маскоўскага раёну Менску вядзе судзьдзя Тацяна Пірожнікава.
Да інтэрнэт-акцыі ў абарону нацыянальнага лёзунгу, які беларускія ўлады ўнесьлі ў сьпіс «нацысцкай сымболікі», далучыліся апазыцыйныя лідэры Беларусі і незалежныя журналісты, заходнія дыпляматы, а таксама звычайныя беларусы і грамадзяне іншых краін.
Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала новую справаздачу, у якой прааналізавала факты прымусовага перамяшчэньня цывільных грамадзян з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны.
Дакладныя прычыны пакуль застаюцца таямніцай, але на прадпрыемстве не выключаюць, што падставаю можа стаць карупцыйная справа.
Пытаньні падтрымкі пэнсіянэраў і дзяцей-інвалідаў Аляксандар Лукашэнка абмеркаваў зь міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касьцевіч.
Паразмаўлялі з мэнэджаркай Women in Tech Ганнай Самарскай пра тое, як праект дапамагае беларускім жанчынам увайсьці ў ІТ, а таксама спыталі ўдзельніц, што ім падабаецца ў праекце і чаму яны абралі такі шлях.
Школы зь літоўскай і польскай мовамі навучаньня ўжо перавялі на расейскую мову.
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры зь Мёраў Эма Сьцепулёнак правяла за кратамі амаль год. У сярэдзіне верасьня жанчыне зьмянілі меру стрыманьня і перавялі пад хатні арышт.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
У мінулыя «доўгія» выходныя на выездах зь Беларусі ў Літву і Польшчу легкавікі стаялі ў чарзе ад 6 да 24 гадзін. У буднія дні рэйсавыя аўтобусы па-ранейшаму спазьняюцца і ў Польшчу, і назад, у Беларусь, прынамсі на 2–3 гадзіны. Разьбіраліся, чаму.
Палата прадстаўнікоў разгледзела праект закону «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» на паседжаньні 10 лістапада.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зацьвердзіў «Асновы дзяржаўнай палітыкі ў захаваньні і ўмацаваньні расейскіх традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасьцяў».
Рэжым Лукашэнкі працягвае змагацца з нацыянальнымі сымбалямі. Пасьля фактычнай шматгадовай забароны на выкарыстаньне бел-чырвона-белага сьцяга і нядаўняга затрыманьня мужчыны за сьлед на машыне ад налепкі зь гербам «Пагоня» ўлады перайшлі да патрыятычнага лёзунгу.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і каманда «Інфапойнту» пракамэнтавалі адкрыты ліст-зварот Яніны Сазановіч, у якім былая рэдактарка «Чорнай кнігі Беларусі» выставіла шэраг патрабаваньняў.
Так званы «кашмарны варыянт» каранавірусу аказаўся не такім дрэнным, як здавалася спачатку, піша амэрыканская газэта The New York Times.
У кастрычніку грамадзкія настроі расейцаў пачалі паступова аднаўляцца пасьля наймацнейшага стрэсу ад мабілізацыі, абвешчанай прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Прычым пра станоўчы настрой часьцей гавораць мужчыны, прыхільнікі ўлады, а таксама самыя маладыя і забясьпечаныя рэспандэнты.
Як стала вядома «Нашай Ніве», першага намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Дзьмітрыя Мікулёнка затрымалі ў канцы мінулага тыдня.
Загрузіць яшчэ