Расказваем пра рэальныя гісторыі — з усімі плюсамі і мінусамі, падводнымі камянямі і «пернікамі». Чаму не заўсёды дапаможа праўнік і якія праблемы могуць узьнікнуць безь беларускага пашпарта.
Міхась Тычына быў аўтарам манаграфіяў, эсэ, нарысаў, аповесьцяў і апавяданьняў.
Рэспубліка Беларусь засталася апошняй дзяржавай сьвету, дзе на афіцыйным узроўні адзначаецца прыход бальшавікоў да ўлады ў Расеі у 1917 годзе.
Вядома, што на знанага навукоўца і ягоную жонку завялі крымінальную справу.
Пра затрыманьне дацэнта катэдры літаратурна-мастацкай крытыкі Сяргея Гараніна стала вядома толькі 6 лістапада. Ён адбываў арышт на Акрэсьціна.
У Беларусі штодня ідзе перасьлед за іншадумства. Людзей караюць адміністрацыйнымі арыштамі і гадамі калёніяў.
У варшаўскім каталіцкім касьцёле Провіду Божага 12 лістапада адкрыюць маўзалей прэзыдэнтаў краіны ў выгнаньні.
Ці стала больш анкалягічных хворых у Беларусі праз COVID-19? Ці лечыць каранавірус ад раку? Ці можа каранавірус у пэўных выпадках падштурхнуць рост ракавых клетак? У якім стане цяпер беларуская мэдыцына ва ўмовах рэпрэсій і жорсткіх міжнародных санкцый?
Дваццаць аднаго расейскага вайскоўца зь ліку прызваных у армію ў рамках так званай «частковай мабілізацыі», сіламоц трымаюць у падвале на тэрыторыі сяла Заветнае Бажаньне Данецкай вобласьці Ўкраіны, паведамляе выданьне The Insider з спасылкай на жонак і маці адмоўнікаў.
Менскі гарадзкі суд асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага да 15 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Як паведамляюць праваабаронцы цэнтру «Вясна», Сяргей Гаранін адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле, папярэдне, арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
6 лістапада дзень народзінаў палітзьняволенай, галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай. Ёй 45. Гэта другі дзень нараджэньня, які яна праводзіць за кратамі.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна патрапіць 228 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.
Уначы з 5 на 6 лістапада сілавікі прыйшлі на вечарынку менскай арт-прасторы Hide і затрымалі аднаго з гасьцей. Пра гэта распавялі «Мэдыязоне» супрацоўнікі пляцоўкі. Пазьней сталі вядомымі падрабязнасьці затрыманьня.
Марыя Грыц — беларуска, незалежная журналістка, грамадзкая актывістка, двойчы эмігрантка, жонка і маці трохгадовай Фасолі. Мы гаворым пра тое, навошта плянуе пабудаваць у Беластоку сінічнікі, чаму ня можа набыць сабе другую пару джынсаў і дзеля чаго сьпякла і замарозіла ў Польшчы піражкі з капустай.
Затрыманых 27 кастрычніка кіраўніка і фінансавага дырэктара «Маёнтку Падароск» абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйным памеры.
Маладая беларуска Інга* (імя зьменена дзеля бясьпекі гераіні) пасьпела пажыць у пяці розных месцах за межамі радзімы. Яна расказала Свабодзе, чаму ў Макао не будуюць дамоў, ніжэйшых за 40 паверхаў, як яна плакала на кітайскім масажы і чыё мяса можна пакаштаваць у Габоне.
Мільярдэр Рубэн Варданьян, які адмовіўся ў верасьні ад расейскага грамадзянства і заявіў аб жаданьні пераехаць у Нагорны Карабах (НКР), прызначаны дзяржаўным міністрам непрызнанай рэспублікі, паведамляецца на сайце кіраўніка НКР Араіка Аруцюньяна.
У Пэру прадстаўнікі карэннага насельніцтва захапілі ў закладнікі прынамсі 70 турыстаў — як пэруанцаў, так і іншаземцаў. Яны імкнуцца прыцягнуць увагу ўраду і грамадзкасьці да разьліваў нафты на рацэ Кунініка. Раней з прычыны забруджваньня ракі нафтай загінулі жанчына і двое дзяцей.
Раней у гэты сьпіс уключылі яшчэ аднаго журналіста Свабоды палітвязьня Андрэя Кузьнечыка.
Кітай — вялікая краіна, і ён нясе адказнасьць за мір на плянэце, падкрэсьліў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на перамовах у Пэкіне з кіраўніком кітайскага ўраду Лі Кэцянам.
У судзе Цэнтральнага раёна Менска ў закрытым рэжыме разглядзелі крымінальную супраць 19-гадовага Захара Таразевіча і 23-гадовага Антона Лысова.
Ганна Краўчанка, кіраўніца праекту Каардынацыйнай рады «Движбот», расказвае Свабодзе Premium пра сутнасьць гэтай ініцыятывы, пра тое, як зьмянілі яе жыцьцё падзеі 2020 году. Грамадзкая актывістка перакананая, што прыхільнікаў пераменаў па-ранейшаму большасьць, нягледзячы на брутальныя рэпрэсіі.
Узброеныя сілы Ўкраіны атрымаюць больш як 40 тысяч пачак цыгарэт, якія былі сканфіскаваныя як кантрабанда і перавозіліся або без, або з акцызнымі маркамі Беларусі.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Экспарт калійных угнаеньняў з Беларусі ў 2022 годзе скароціцца на 50-60% , прагназуе канадзкая хімічная кампанія Nutrien.
Былая журналістка БТ Ксенія Луцкіна адбывае пакараньне ў 8 гадоў калёніі па выраку за «змову ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Ігара Кандрацьева затрымалі 2 лістапада ў царкве перад пачаткам службы. Тады ж зьявілася інфармацыя пра затрыманьне рэдактара газэты «Царква» Ігара Бараноўскага.
Рашэньне прынялі пракуроры Менска.
Супрацоўнікаў Twitter папрасілі не прыходзіць у офіс у пятніцу, 4 лістапада, бо ў кампаніі праходзіць «скарачэньне працоўнай сілы». Апавяшчэньне пра свой лёс супрацоўнікі атрымаюць праз пошту.
Цяперашні кіраўнік ураду Ізраіля Яір Лапід прызнаў паражэньне на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі 1 лістапада, і павіншаваў зь перамогай экс-прэмʼера, лідэра партыі «Лікуд» Біньяміна Нэтаньягу.
Міхась Шавельскі быў парамэдыкам у беларускім батальёне «Тэрор». Ён загінуў 11 кастрычніка падчас баёў у Херсонскай вобласьці, між вёскамі Безыменнае і Шчасьлівае. Хлопцу быў 21 год.
Свабода паглядзела — як, за што і каго судзілі па «справе Зельцара».
Як паведаміла Deutsche Welle, гэты тытул вельмі рэдка прысуджаецца ў аўстрыйскіх унівэрсытэтах.
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 1375 чалавек знаходзяцца за кратамі з прычыны палітычнага перасьледу. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы гавораць пра большую колькасьць палітвязьняў.
Сьледчыя праваахоўных органаў Украіны ідэнтыфікавалі яшчэ двух расейскіх вайскоўцаў, якія ўчынялі ваенныя злачынствы супраць цывільных грамадзян у часе акупацыі часткі Кіеўскай вобласьці.
Былы прэмʼер-міністар Пакістану Імран Хан быў шпіталізаваны 3 лістапада, пасьля таго як на мітынгу яго прыхільнікаў у горадзе Гуджранвал прагучалі стрэлы.
Літоўскі Цэнтар дасьледаваньняў Усходняй Эўропы апублікаваў дасьледаваньне пра беларусаў, якія пераехалі ў Літву. Паводле ацэнкі цэнтру, у краіне цяпер можа знаходзіцца каля 40 тысяч беларускіх грамадзян.
Галоўны рэдактар незалежнай онлайн-газеты «Бобруйский курьер» Анатоль Санаценка цягам месяца — зь сярэдзіны верасьня па кастрычнік — знаходзіўся ў ІЧУ Бабруйску за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Грамадзянін Ізраілю Аляксандар Фруман апублікаваў прыватнае расьсьледаваньне свайго арышту і катаваньняў, якія перажыў у Менску з 9 па 13 жніўня 2020 году. Ён назваў прозьвішчы сваіх карнікаў, сярод якіх начальнік Савецкага РУУС Сяргей Каліньнік, ягоны намесьнік Цімур Кесель і байцы АМАПу.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў не спыняюцца. У тым ліку працягваюцца затрыманьні і арышты палітзьняволеных.
Пра гэта паведаміў палітвязень Сяргей Ціханоўскі, якога нядаўна выпусьцілі з штрафнога ізалятару, дзе ён знаходзіўся цягам двух месяцаў.
Пра першы зь іх стала вядома за год да пачатку вайны ва Ўкраіне, у сакавіку 2021-га.
Эканаміст Дзьмітры Крук расказаў, як на эканоміку паўплывае рэгуляваньне цэнаў і да чаго гэта прывядзе.
Пасьля прагулак зь бел-чырвона-белым сьцягам Ніну Багінскую нярэдка адвозяць у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя ў менскім мікрараёне Навінкі.
Пра рэпрэсіі супраць берасьцейскіх грэка-каталікоў паведаміў «Белсат».
3 лістапада спаўняецца 140 гадоў ад нараджэньня народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Праверце, ці шмат вы ведаеце пра асобу клясыка.
28-гадовая беларуская IT-прадпрымальніца, заснавальніца кампаніі Laava Tech Тацяна Зарэцкая заявіла, што пакідае сваю пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па фінансах і эканоміцы ў сувязі зь ціскам на яе блізкіх, сяброў і калег.
У Беларусі не спыняюцца вайсковыя зборы і вучэньні. Мэдыкам выдалі «мабілізацыйныя прадпісаньні». «Знаёмыя ходзяць па інстанцыях, бяруць даведкі аб хваробах, інваліднасьці, шматдзетнасьці. На ўсялякі выпадак, калі раптам пачнецца мабілізацыя», — паведамляюць Свабодзе чытачы.
Загрузіць яшчэ