КДБ абвінаваціў клінінгавую кампанію ў нявыплаце падаткаў, у тым, што «дзяржаве нанесена шкода ў асабліва буйным памеры». Пра затрыманьне пяці чалавек паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч разважае, ці прызнаюць Ціханоўскую «абранай прэзыдэнткай» заходнія краіны, і адказвае на пытаньне, што можа зьмяніцца ў выпадку ўступленьня Беларусі ў вайну.
Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў называе ГУБАЗіК карным падразьдзяленьнем рэжыму дзеля барацьбы з іншадумствам.
14 лістапада на сустрэчы з кіраўнікамі сілавых ведамстваў Лукашэнка заявіў, што лішніх грошай на праваахоўнікаў зараз няма. Глядзім, якія ў іх бюджэты і што яны набываюць.
Тэмпы падзеньня рэальных даходаў насельніцтва працягваюць павялічвацца.
У канцы верасьня налічваліся 1020 ліквідаваных некамэрцыйных арганізацый.
Намесьнік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў транзыце ўлады лідэр руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч паведаміў, што створаная плятформа, дзе можна запоўніць заяўку на ўдзел у кампаніі.
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Ігар Кліменка паведаміў, што на вызваленай ад расейскіх войскаў частцы Херсонскай вобласьці ўжо знайшлі тры катоўні, у якіх трымалі ўкраінцаў і зьдзекаваліся зь іх.
Падлеткаў ад школы вадзілі ў калёнію... Беларуская школа даўно ператварылася ў канвэер для вырабу ідэалягічна правільных элемэнтаў. Важна памятаць, што гэта — ненармальна.
Жалевіч праз тэлефон выклікалі на гутарку ў аддзел унутраных справаў Першамайскага раёну Віцебску, паведамляюць праваабаронцы. Праз 3 гадзіны журналістка ня выйшла з будынку РАУС.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што Ўкраіна пачала будаваць бэтонную сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, улічваючы небясьпеку міграцыйнага крызісу, сынхранізуючы свае дзеяньні з эўрапейскімі краінамі.
Сьведчаньні датычаць траўня–чэрвеня 2022 году.
З студзеня 2022 году памежнае агенцтва Эўразьвязу Frontex зафіксавала больш за 275 тысяч нелегальных уездаў у Эўропу, што на 73% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась.
15 лістапада 2022 году насельніцтва Зямлі павінна было дасягнуць 8 мільярдаў, паводле ацэнак ААН. Праверце, наколькі добра вы ведаеце, як мянялася насельніцтва Беларусі і сьвету.
З дапамогаю дасьледнікаў гарадзкой прасторы тлумачым, чым адрозьніваюцца розныя віды бамбасховішчаў, а таксама дзе лепш хавацца ў выпадку небясьпекі.
У Менску пачаліся суды над двума былымі сьледчымі — Яўгенам Юшкевічам і Мікітам Старажэнкам.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
МУС Беларусі абвясьціла аб затрыманьні 5 «адміністратараў інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі», ва ўзросьце ад 16 да 26 гадоў.
Ідзецца пра некалькі новых спэцыяльных падразьдзяленьняў, якія зьявяцца ва ўнутраных войсках і ў АМАП.
На 1 студзеня 2022 года ў вытворчай сфэры беларускага аграпрамысловага комплексу (АПК) было задзейнічана менш як 300 тысячаў чалавек, у той час як 30 гадоў таму ў сельскай гаспадарцы працаваў мільён чалавек.
Сёньня, 14 лістапада 2022 году, на 83-м годзе жыцьця памёр у Бельску на Падляшшы прафэсар Ян Чыквін, беларускі паэт, перакладчык, гісторык літаратуры.
Інфарматараў праекту «Чорная кніга Беларусі» («ЧБК»), які займаўся зборам і распаўсюджваньнем асабістай інфармацыі пра сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, заклікалі ў мэтах бясьпекі пакінуць краіну.
Учора Наста Лойка ня выйшла на волю пасля 15-сутачнага арышту, бо яе перазатрымалі па новым артыкуле. Сёньня яе справу па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) разгледзелі ў судзе Першамайскага раёну Менску. Вынікам стаў чарговы арышт тэрмінам на 15 сутак.
Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны апублікаваў сьпіс прэтэндэнтаў на ўзнагароджаньне ўрадавай прэміяй імя Максіма Рыльскага за 2022 год.
Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Арцём Праскаловіч і лідэр руху «За свабоду» Юры Губарэвіч прызначаныя намесьнікамі прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па транзыце ўлады Паўла Латушкі.
Менскага праваслаўнага сьвятара Ўладзіслава Багамольнікава трымаюць у турме на Акрэсціна з пачатку восені.
Паразмаўлялі з хірургам-анколягам, мамолягам Дзьмітрыем Мікулічам пра ўплыў стрэсу на разьвіцьцё пухліны, ад’езд спэцыялістаў-анколягаў за мяжу і спробы беларусак лячыцца народнымі мэтадамі.
«Пры вызваленьні Беларусі будзе тая самая карціна», кажа беларус «Альгерд», які быў сярод тых, хто вызваляў Херсон.
Як даведалася Свабода, Яўген Глушкоў быў затрыманы яшчэ ў жніўні, з таго часу жыхара Гомельскага раёну трымаюць у СІЗА-3 Гомля.
14 лістапада таксама стала вядома, што пракуратура хоча зьліквідаваць кампанію, якая «незаконна ажыцьцяўляла дзейнасьць Саюзу палякаў». Адпаведны запыт ужо накіраваны ў эканамічны суд.
Пра тое, што адчувае пасьля арышту жонкі, палітзьняволены журналіст Свабоды Ігар Лосік піша ў лістах да сваякоў. Ад Дашы лісты сваякам не прыходзяць ужо больш за два тыдні.
Затрыманы Яўген Глушкоў працаваў вэтэрынарам у адной з клінік Гомля.
13 лістапада, паводле ўладаў Украіны, ніводзін мірны жыхар не загінуў. Параненыя 10 цывільных грамадзян — у Данецкай, Харкаўскай і Херсонскай вобласьцях.
Аляксандар Лукашэнка 14 лістапада прыняў кіраўніцтва МУС з дакладам аб стане апэратыўнай абстаноўкі ў краіне і разьвіцьці сыстэмы органаў унутраных справаў.
Пасьля 15 дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня ня выйшлі на волю музыкі гурту TOR BAND Зьміцер Галавач і Яўген Бурло. На пачатку лістапада зьявілася інфармацыя, што песьні TOR BAND і сацыяльныя сеткі гурту прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Сьвятлана Ціханоўская 14 лістапада сустрэлася ў Бруселі з Радаю замежных справаў ЭЗ.
Расейскія вайскоўцы, перакінутыя ў Беларусь, праходзяць інтэнсіўную падрыхтоўку на палігонах, у тым ліку з ужываньнем бронетэхнікі, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны РФ.
«Вытворцы павінны перастаць «вырашаць усе свае праблемы выключна коштам росту цэнаў».
Іранец, які затрымаўся на 18 гадоў у парыскім аэрапорце, натхняючы на стварэньне фільма Стывена Сьпілбэрга з Томам Хэнксам у галоўнай ролі, памёр у суботу ў тэрмінале, паведамілі ў аэрапорце.
Стэндап-комік узбэк Асада Рахімаў нарадзіўся ў Японіі, жыў на Кіпры, цяпер працуе і выступае ў Чэхіі. 22-гадовы праграміст, сузаснавальнік стэндапу «Stand Up Cherry» выступае на розных мовах, у тым ліку на беларускай.
Яе месцазнаходжаньне невядомае. Перадачы для Лойкі і іншых арыштаваных у ізалятары ў 1-м завулку Акрэсьціна не прымаюць. Праваабаронца застаецца ў няволі бязь лекаў і сродкаў гігіены.
У дзень гібелі Рамана Бандарэнкі дыяспары беларусаў па ўсім сьвеце зладзілі акцыі памяці, каб нагадаць усім, што «мы ніколі не павінныя забыцца на сьмерць Рамана і ня маем права супакоіцца, пакуль яго забойцаў не пакараюць справядлівым судом».
12 лістапада каля беларускай амбасады ў Празе адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ў падтрымку палітзьняволеных студэнтаў.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Адукаваныя, таленавітыя, сумленныя, неабыякавыя, разумныя, творчыя, актыўныя… цяпер у Беларусі абазваныя экстрэмістамі.
Расказваем, дзе бульба больш за ўсё падобная да беларускай і як з фінскай 40% сьмятаны можна зрабіць падобную да ваўкавыскай.
«Пераяжджаць у Бэльгію я б раіў толькі ў тым выпадку, калі маеце моцны сантымэнт да краіны, а ваш даход на сям’ю ў месяц ня меншы за 3000 эўра», — расказвае беларус Васіль у чарговай публікацыі праекту «Новая зямля».
11 лістапада 2020 году ў менскім двары на вуліцы Чарвякова, так званай «плошчы Перамен», прыхільнікі Лукашэнкі зьбілі 31-гадовага Рамана Бандарэнку, ён памёр ад атрыманых траўмаў на наступны дзень. Прыгадваем, што вядома пра гэтую трагедыю праз 2 гады.
Паразмаўлялі з блогерам Усяславам Пашкевічам пра ягоны праект «Тутэйшы Шляхціч», як ён пачаў захапляцца гісторыяй Беларусі, якую дзейнасьць вядзе ў Кракаве, а таксама аб працы над фільмам пра полк Кастуся Каліноўскага.
Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў, што ў адным з вызваленых паселішчаў Берыслаўскага раёну Херсонскай вобласьці сьледчыя знайшлі рэшткі целаў людзей, ідэнтыфікаваць якіх пакуль немагчыма.
Загрузіць яшчэ