Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады заблякавалі сайт «Беларуская Салідарнасьць», дзе публікуюць артыкулы Пазьняка


Скрыншот сайту «Беларуская салідарнасьць»
Скрыншот сайту «Беларуская салідарнасьць»

Рашэньне прынялі пракуроры Менска.

«Пракурор горада Менска вынес пастанову аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурса „Беларуская салідарнасьць“ (даменнае імя: „biеlarus.nеt“)», — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.

На сайце «Беларуская салідарнасьць» публікуюцца артыкулы лідэра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка.

78-гадовы Зянон Пазьняк — адкрывальнік Курапатаў, адзін зь ініцыятараў стварэньня Беларускага Народнага Фронту, старшыня дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, фотамастак, паэт, гісторык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG