Нямецкая газэта Die Tageszeitung сумесна з францускім выданьнем Disclose падрыхтавалі расьсьледаваньне аб дзейнасьці швэдзкага рытэйлера IKEA у Беларусі. У ім гаворыцца, што канцэрн актыўна супрацоўнічаў з беларускімі пастаўнікамі, якія выкарыстоўвалі працу зьняволеных, у тым ліку палітвязьняў.
Першае інтэрвію зь пераможцам прэміі Ежы Гедройця Сяргеем Абламейкам за кнігу зь «Бібліятэкі Свабоды» «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» (Кніга першая).
Ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
У Беларусі больш за 60% студэнтаў вучацца на платным. Цяпер іх таксама хочуць прымусова накіраваць адпрацоўваць 2 гады па разьмеркаваньні.
Партызанскі Telegram, небеларуская SIM-картка. Як бясьпечна карыстацца Telegram.
У Маскве сілавікі затрымалі 40-гадовага беларуса Станіслава Ільіна, які знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі па падазрэньні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, перадае тэлеграм-канал Baza.
У Горадзенскім абласным судзе ліквідуюць пошукава-ратавальны атрад «Ангел Северо-Запад», які дапамагаў шукаць зьніклых людзей.
Беларускі Паралімпійскі камітэт зьбіраецца зьвярнуцца ў суд Бэрліна з абскарджаньнем рашэньня Міжнароднага паралімпійскага камітэту, паведамляе ТАСС з спасылкай на старшыню нацыянальнага камітэту Алега Шэпеля.
Раней украінскі бок вырашыў узьвесьці сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, каб зьменшыць імавернасьць новага нападу зь яе тэрыторыі расейскіх войскаў.
Ідзецца пра адвакатаў Уладзімера Пыльчанку і Віктара Мацкевіча.
Урад абяцае павысіць пэнсіі на 5% ад сьнежня. Глядзім, як мяняецца пакупніцкая здольнасьць пэнсіянэраў за год.
Спэцыяльнае вядзеньне ў крымінальных справах супраць Сьвятланы Ціханоўскай і экс-прэтэндэнта ў прэзыдэнты Валерыя Цапкалы «на стадыі заканчэньня», паведаміў першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Алег Шандаровіч у інтэрвію БелТА, апублікаваным 17 лістапада.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб разьвіцьці Парку высокіх тэхналёгіяў прызнаўся, што ні ён, ні спэцслужбы не надалі настроям працаўнікоў ПВТ, спэцыялістам ІТ-сэктару «належнай увагі».
Пагаварылі зь вядомым рок-музыкам з Горадні, лідэрам гуртоў «Кальян», «Людзі на балоце», Dzieciuki Алесем Дзянісавым. Ня толькі пра му́зыку. Пасьля затрыманьняў у 2020-м выканаўца мусіў зьехаць зь Беларусі ў Варшаву.
16 лістапада набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманьне цемнаскурага менчука Вальтэра Гомы ў сувязі зь яго ўдзелам у пратэстах.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Якая дынаміка колькасьці палітвязьняў у Беларусі і Расеі? Як адрозьніваецца пакараньне «за палітыку» ў кожнай з краін? За якую палітычную дзейнасьць перасьледуюць у Беларусі, але пакуль яшчэ не караюць у Расеі (і наадварот)?
У эфіры Свабоды Premium размаўляем зь сябрам Каараднацыйнай Рады, палітолягам Андрэем Ягоравым пра тое, ці зможа Каардынацыйная рада ў выніку рэфармаваньня стаць эфэктыўным органам, як ідзе падача заяўкаў, што будзе з народнай падтрымкай дэмакратычных сілаў, калі сытуацыя паразы працягнецца доўга.
Вайсковы суд Алмацінскага гарнізону асудзіў да шасьці гадоў пазбаўленьня волі Марка Злуняева, якога абвінавацілі ў забойстве 24-гадовага пастуха Ярназара Кырыкбаева падчас студзеньскіх забурэньняў у Талдыкаргане.
Сталі вядомыя падрабязнасьці пасьлявыбарнага бунту ў бабруйскай калёніі, які адбыўся 13–16 жніўня 2020 году.
Стала вядома пра стварэньне новага падразьдзяленьня беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне — дэсантна-штурмавой групы «Пагоня». Яе ўзначаліў беларус Аляксей Манчынскі. Што гэта за падразьдзяленьне, якія яно мае задачы — у гутарцы Свабоды.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава падчас «адкрытага дыялёгу» зь менскай моладзьдзю расказала пра пляны разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ — ня толькі тых, хто вучыўся за сродкі дзяржаўнага бюджэту, але і «платнікаў».
Паводле памежнага ведамства Беларусі, бесьпілётнік ляцеў з украінскага боку.
Паразмаўлялі з роднымі і блізкімі загінулых беларусаў, а таксама атрымалі афіцыйны каментар прадстаўніка палку Каліноўскага.
У Горадзенскім абласным судзе 16 лістапада судзьдзя Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым паводле арт. 369-1 («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусі») і арт. 361-4 («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
На мытні ў Адэсе сьледчыя Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў знайшлі 36 рэфрыжэратараў з 720 тонамі замарожанага мяса беларускай вытворчасьці з працяглым тэрмінам захаваньня.
Праваабаронцы з спасылкай на былых вязьняў паведамляе, што адзін з палітзьняволеных спрабаваў уцячы з калёніі, аднак яго амаль адразу схапілі.
У Бэрліне праходзіць 8-ы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня. У першы дзень, 15 лістапада, прайшла дыскусія пра інструмэнталізацыю сьмяротнага пакараньня ў палітычных мэтах. Беларусь і Іран згадвалі ў дыскусіі ў нэгатыўным кантэксьце.
15 лістапада Гомельскі абласны суд (судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў) прызнаў Крысьціну Чаранкову з Мазыра вінаватай у «распальваньні варожасьці» (частка 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу).
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падчас свайго візыту ў Прагу, які пачаўся сёньня і працягнецца да 18 лістапада, сустрэнецца, сярод іншых, з прэм’ер- міністрам Чэхіі Пэтрам Фіялам, старшынём Сэнату Мілашам Выстрчылам і беларускай дыяспарай.
У ЦІПе на Акрэсьціна праваабаронцу Насту Лойку катавалі электрашокерам і бяз вопраткі 8 гадзін трымалі на холадзе, паведамляюць яе паплечнікі. Дзяўчына захварэла, лекі да яе так і не дайшлі.
Разгляд справы Зьмітра Дубоўскага праходзіць у судзе Заводзкага раёну Менску. Палітвязьня цяпер судзяць за падзеі 2010 году.
Падзеі 16 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
КДБ абвінаваціў клінінгавую кампанію ў нявыплаце падаткаў, у тым, што «дзяржаве нанесена шкода ў асабліва буйным памеры». Пра затрыманьне пяці чалавек паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч разважае, ці прызнаюць Ціханоўскую «абранай прэзыдэнткай» заходнія краіны, і адказвае на пытаньне, што можа зьмяніцца ў выпадку ўступленьня Беларусі ў вайну.
Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў называе ГУБАЗіК карным падразьдзяленьнем рэжыму дзеля барацьбы з іншадумствам.
14 лістапада на сустрэчы з кіраўнікамі сілавых ведамстваў Лукашэнка заявіў, што лішніх грошай на праваахоўнікаў зараз няма. Глядзім, якія ў іх бюджэты і што яны набываюць.
Тэмпы падзеньня рэальных даходаў насельніцтва працягваюць павялічвацца.
У канцы верасьня налічваліся 1020 ліквідаваных некамэрцыйных арганізацый.
Намесьнік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў транзыце ўлады лідэр руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч паведаміў, што створаная плятформа, дзе можна запоўніць заяўку на ўдзел у кампаніі.
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Ігар Кліменка паведаміў, што на вызваленай ад расейскіх войскаў частцы Херсонскай вобласьці ўжо знайшлі тры катоўні, у якіх трымалі ўкраінцаў і зьдзекаваліся зь іх.
Падлеткаў ад школы вадзілі ў калёнію... Беларуская школа даўно ператварылася ў канвэер для вырабу ідэалягічна правільных элемэнтаў. Важна памятаць, што гэта — ненармальна.
Жалевіч праз тэлефон выклікалі на гутарку ў аддзел унутраных справаў Першамайскага раёну Віцебску, паведамляюць праваабаронцы. Праз 3 гадзіны журналістка ня выйшла з будынку РАУС.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што Ўкраіна пачала будаваць бэтонную сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, улічваючы небясьпеку міграцыйнага крызісу, сынхранізуючы свае дзеяньні з эўрапейскімі краінамі.
Сьведчаньні датычаць траўня–чэрвеня 2022 году.
З студзеня 2022 году памежнае агенцтва Эўразьвязу Frontex зафіксавала больш за 275 тысяч нелегальных уездаў у Эўропу, што на 73% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась.
15 лістапада 2022 году насельніцтва Зямлі павінна было дасягнуць 8 мільярдаў, паводле ацэнак ААН. Праверце, наколькі добра вы ведаеце, як мянялася насельніцтва Беларусі і сьвету.
З дапамогаю дасьледнікаў гарадзкой прасторы тлумачым, чым адрозьніваюцца розныя віды бамбасховішчаў, а таксама дзе лепш хавацца ў выпадку небясьпекі.
Загрузіць яшчэ