Захара Таразевіча і Антона Лысова абвінавацілі ў падпале джыпа кіраўніка ДКСЭ Аляксея Волкава ў кастрычніку 2021 году.
Пра затрыманьне Таразевіча і Лысова нічога не было вядома.
Як піша «Вясна», спачатку на хлопцаў завялі крымінальныя справы за «тэрарызм», аднак потым іхныя дзеяньні перакваліфікавалі на «зьнішчэньне маёмасьці» (арт. 218 КК).
Справу разглядала судзьдзя Тацьцяна Акавітая.