Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятар Грэка-каталіцкай царквы Ігар Кандрацьеў чакае суду за «экстрэмісцкія матэрыялы»


Ігар Кандрацьеў
Ігар Кандрацьеў

Ігара Кандрацьева затрымалі 2 лістапада ў царкве перад пачаткам службы. Тады ж зьявілася інфармацыя пра затрыманьне рэдактара газэты «Царква» Ігара Бараноўскага.

Паводле тэлеграм-каналу «Хрысьціянская візія», берасьцейскі грэка-каталіцкі сьвятар Ігар Кандрацьеў чакае суд пад вартай.

Па папярэдніх дадзеных выданьня, фармальнай прычынай затрыманьня Кандрацьева стаў распаўсюд ці публікацыя так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У дні пратэстаў 2020 году Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў зь дзяўчатамі і жанчынамі ў «ланцугах салідарнасьці», суцяшаў іх і маліўся разам зь імі.

Таксама ў жніўні на сустрэчы з кіраўніком выканкаму Берасьця Аляксандрам Рагачуком айцец Ігар заклікаў выпусьціць затрыманых. Калі чыноўнік згадзіўся, сьвятар пайшоў да мясцовага ІЧУ і быў там усю ноч, пакуль апошні затрыманы ня выйшаў на волю.

Другога лістапада таксама зьявілася інфармацыя таксама пра затрыманьне рэдактара газэты «Царква» Ігара Бараноўскага. Пра ягоны лёс на гэты момант нічога не паведамляецца.

Ігар Бараноўскі
Ігар Бараноўскі

«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газэта, якая асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету.

Раней Бараноўскага затрымлівалі 4 кастрычніка 2020 году, ён адседзеў паводле двух пратаколаў 30 дзён арышту ў Берасьці і Століне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG