Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суд накіравалі справу за інтэрвію «экстрэмісцкаму» каналу. Пэўна, ідзецца пра вайсковага экспэрта Лебядка


Ягор Лебядок
Ягор Лебядок

Пракуратура накіравала ў Менскі абласны суд крымінальную справу супраць 40-гадовага жыхара Смалявіцкага раёну. Яго будуць судзіць за інтэрвію пра вайну Расеі супраць Украіны.

Згодна з выстаўленымі абвінавачаньнямі і ініцыялам, указаным у паведамленьні пракуратуры, можна зрабіць выснову, што ідзецца пра вайсковага экспэрта Ягора Лебядка.

«Згодна з матэрыяламі справы Л. у красавіку і траўні 2022 году з пэрсанальнага кампутара, падключанага да сеткі Інтэрнэт, у мэтах забесьпячэньня дзейнасьці публічнага дэструкцыйнага каналу, інфармацыйную прадукцыю якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрвію прадстаўніку названага каналу на тэму правядзеньня Ўзброенымі Сіламі Расейскай Фэдэрацыі ваеннай апэрацыі на тэрыторыі Ўкраіны і ролі ў ёй Рэспублікі Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.

У ведамстве адзначылі, што інтэрвію нібыта «садзейнічала распаўсюджваньню ілжывых зьвестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, вайсковым і міжнародным становішчы» Беларусі, праўным становішчы яе грамадзян, што дыскрэдытавала краіну.

Ягор Лебядок — вядомы ў Беларусі незалежны вайсковы экспэрт. Апошнім часам ён аналізаваў пагрозы для Беларусі ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны і прагназаваў, у якім выпадку рэжым Лукашэнкі можа ўцягнуць у вайну беларускія войскі.

Падчас затрыманьня 12 ліпеня ў Лебядка быў ператрус, у яго ксанфіскавалі мабільны тэлефон і сыстэмны блёк кампутара.

16 жніўня Ягора Лебядка прызналі палітычным вязьнем.

Пазьней яму выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG