На 1 студзеня 2022 года ў вытворчай сфэры беларускага аграпрамысловага комплексу (АПК) было задзейнічана менш як 300 тысячаў чалавек, у той час як 30 гадоў таму ў сельскай гаспадарцы працаваў мільён чалавек.
Сёньня, 14 лістапада 2022 году, на 83-м годзе жыцьця памёр у Бельску на Падляшшы прафэсар Ян Чыквін, беларускі паэт, перакладчык, гісторык літаратуры.
Інфарматараў праекту «Чорная кніга Беларусі» («ЧБК»), які займаўся зборам і распаўсюджваньнем асабістай інфармацыі пра сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, заклікалі ў мэтах бясьпекі пакінуць краіну.
Учора Наста Лойка ня выйшла на волю пасля 15-сутачнага арышту, бо яе перазатрымалі па новым артыкуле. Сёньня яе справу па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) разгледзелі ў судзе Першамайскага раёну Менску. Вынікам стаў чарговы арышт тэрмінам на 15 сутак.
Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны апублікаваў сьпіс прэтэндэнтаў на ўзнагароджаньне ўрадавай прэміяй імя Максіма Рыльскага за 2022 год.
Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Арцём Праскаловіч і лідэр руху «За свабоду» Юры Губарэвіч прызначаныя намесьнікамі прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па транзыце ўлады Паўла Латушкі.
Менскага праваслаўнага сьвятара Ўладзіслава Багамольнікава трымаюць у турме на Акрэсціна з пачатку восені.
Паразмаўлялі з хірургам-анколягам, мамолягам Дзьмітрыем Мікулічам пра ўплыў стрэсу на разьвіцьцё пухліны, ад’езд спэцыялістаў-анколягаў за мяжу і спробы беларусак лячыцца народнымі мэтадамі.
«Пры вызваленьні Беларусі будзе тая самая карціна», кажа беларус «Альгерд», які быў сярод тых, хто вызваляў Херсон.
Як даведалася Свабода, Яўген Глушкоў быў затрыманы яшчэ ў жніўні, з таго часу жыхара Гомельскага раёну трымаюць у СІЗА-3 Гомля.
14 лістапада таксама стала вядома, што пракуратура хоча зьліквідаваць кампанію, якая «незаконна ажыцьцяўляла дзейнасьць Саюзу палякаў». Адпаведны запыт ужо накіраваны ў эканамічны суд.
Пра тое, што адчувае пасьля арышту жонкі, палітзьняволены журналіст Свабоды Ігар Лосік піша ў лістах да сваякоў. Ад Дашы лісты сваякам не прыходзяць ужо больш за два тыдні.
Затрыманы Яўген Глушкоў працаваў вэтэрынарам у адной з клінік Гомля.
13 лістапада, паводле ўладаў Украіны, ніводзін мірны жыхар не загінуў. Параненыя 10 цывільных грамадзян — у Данецкай, Харкаўскай і Херсонскай вобласьцях.
Аляксандар Лукашэнка 14 лістапада прыняў кіраўніцтва МУС з дакладам аб стане апэратыўнай абстаноўкі ў краіне і разьвіцьці сыстэмы органаў унутраных справаў.
Пасьля 15 дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня ня выйшлі на волю музыкі гурту TOR BAND Зьміцер Галавач і Яўген Бурло. На пачатку лістапада зьявілася інфармацыя, што песьні TOR BAND і сацыяльныя сеткі гурту прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Сьвятлана Ціханоўская 14 лістапада сустрэлася ў Бруселі з Радаю замежных справаў ЭЗ.
Расейскія вайскоўцы, перакінутыя ў Беларусь, праходзяць інтэнсіўную падрыхтоўку на палігонах, у тым ліку з ужываньнем бронетэхнікі, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны РФ.
«Вытворцы павінны перастаць «вырашаць усе свае праблемы выключна коштам росту цэнаў».
Іранец, які затрымаўся на 18 гадоў у парыскім аэрапорце, натхняючы на стварэньне фільма Стывена Сьпілбэрга з Томам Хэнксам у галоўнай ролі, памёр у суботу ў тэрмінале, паведамілі ў аэрапорце.
Стэндап-комік узбэк Асада Рахімаў нарадзіўся ў Японіі, жыў на Кіпры, цяпер працуе і выступае ў Чэхіі. 22-гадовы праграміст, сузаснавальнік стэндапу «Stand Up Cherry» выступае на розных мовах, у тым ліку на беларускай.
Яе месцазнаходжаньне невядомае. Перадачы для Лойкі і іншых арыштаваных у ізалятары ў 1-м завулку Акрэсьціна не прымаюць. Праваабаронца застаецца ў няволі бязь лекаў і сродкаў гігіены.
У дзень гібелі Рамана Бандарэнкі дыяспары беларусаў па ўсім сьвеце зладзілі акцыі памяці, каб нагадаць усім, што «мы ніколі не павінныя забыцца на сьмерць Рамана і ня маем права супакоіцца, пакуль яго забойцаў не пакараюць справядлівым судом».
12 лістапада каля беларускай амбасады ў Празе адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ў падтрымку палітзьняволеных студэнтаў.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Адукаваныя, таленавітыя, сумленныя, неабыякавыя, разумныя, творчыя, актыўныя… цяпер у Беларусі абазваныя экстрэмістамі.
Расказваем, дзе бульба больш за ўсё падобная да беларускай і як з фінскай 40% сьмятаны можна зрабіць падобную да ваўкавыскай.
«Пераяжджаць у Бэльгію я б раіў толькі ў тым выпадку, калі маеце моцны сантымэнт да краіны, а ваш даход на сям’ю ў месяц ня меншы за 3000 эўра», — расказвае беларус Васіль у чарговай публікацыі праекту «Новая зямля».
11 лістапада 2020 году ў менскім двары на вуліцы Чарвякова, так званай «плошчы Перамен», прыхільнікі Лукашэнкі зьбілі 31-гадовага Рамана Бандарэнку, ён памёр ад атрыманых траўмаў на наступны дзень. Прыгадваем, што вядома пра гэтую трагедыю праз 2 гады.
Паразмаўлялі з блогерам Усяславам Пашкевічам пра ягоны праект «Тутэйшы Шляхціч», як ён пачаў захапляцца гісторыяй Беларусі, якую дзейнасьць вядзе ў Кракаве, а таксама аб працы над фільмам пра полк Кастуся Каліноўскага.
Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў, што ў адным з вызваленых паселішчаў Берыслаўскага раёну Херсонскай вобласьці сьледчыя знайшлі рэшткі целаў людзей, ідэнтыфікаваць якіх пакуль немагчыма.
11 лістапада пачаўся працэс аб ліквідацыі ваўкавыскага прыватнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Ніка-Таксі», якім валодаў Мікалай Аўтуховіч, паведамляе «Вясна».
Паразмаўлялі з стваральніцай і арганізатаркамі фэстывалю дакумэнтальных фільмаў пра тое, як украінцы ўспрымаюць беларускую тэматыку падчас вайны і чаму расказваць пра Беларусь важна менавіта цяпер.
Анджэй Дуда у сваёй прамове з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы выказаў упэўненасьць, што беларускі народ даб'ецца сапраўднай незалежнасьці сваёй краіны, якая будзе сябрам Польшчы, Літвы і Ўкраіны.
У судзе Віцебскага раёну пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 68-гадовага жыхара вёскі Хатоля Віцебскага раёну, палітвязьня Аляксандра Патапава.
Вырак у судзе Маскоўскага раёну Менску вынесла судзьдзя Тацяна Пірожнікава.
10 лістапада Гомельскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы супраць Крысьціны Чаранковай. Яе затрымалі 23 сакавіка за допісы ў instagram. Крысьціна — сьпявачка (гурт VIKT(A)R xOi), удзельніца антыфашысцкага руху. Свабода даведалася падрабязнасьці.
Свабода даведалася, што адбываецца з традыцыйнымі для Беларусі апазыцыйнымі партыямі і рухамі, многія зь якіх засталіся ў ценю агульнанацыянальных пратэстаў 2020 года і маштабных рэпрэсіяў, якія пасьледавалі за імі.
Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях энэргетыкі Кадры Сімсан паведаміла, што Эўразьвяз штомесяц будзе накіроўваць ва Ўкраіну 1,5 мільярда эўра на аднаўленьне энэргетычных аб’ектаў, пашкоджаных у выніку расейскіх абстрэлаў зь сярэдзіны кастрычніка.
Сетка рэстаранаў хуткага абслугоўваньня McDonaldʼs пад кіраваньнем «КСБ Виктори Рестораны» зьбіраецца на працягу некалькіх тыдняў працягнуць працу пад расейскім брэндам «Вкусно и точка», паведамляецца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце кампаніі.
Зьнішчэньне крытычнай інфраструктуры Ўкраіны паказала, што блэкаўт, пра які пісалі фантасты, цалкам магчымы ў рэальнасьці. Як падрыхтавацца да працяглага браку электраэнэргіі?
Прозьвішча загінулага не называюць. Гэта ўжо 15-ы загінулы беларускідобраахвотнік ва Ўкраіне, пра сьмерць якога ў баявых дзеяньнях стала вядома.
Паводле папярэдніх зьвестак Вольга Брыцікава, якая з 3 лістапада адбывае адміністрацыйны арышт у ІЧУ Наваполацку, абвясьціла галадаваньне 8 лістапада.
Узброеныя сілы Ўкраіны заявілі аб вызваленьні вёскі Кісялёўкіў Херсонскай вобласьці, што прыкладна за 25 кілямэтраў ад Херсону.
На аўкцыёне 10 лістапада прадалі сканфіскаваны за нявыплату штрафаў дачны надзел вядомай актывісткі Ніны Багінскай, паведаміў тэлеканал «Белсат» з спасылкай на супрацоўніка РУП «БелЮрЗабесьпячэньне».
Аляксандар Лукашэнка «ад імя шматнацыянальнага беларускага народу» адправіў народу Польшчы віншаваньне са сьвятам Незалежнасьці.
Жонкі расейскіх мабілізаваных просяць вярнуць іх мужоў з фронту.
Дзяўчыну абвінавачваюць у распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
У яе ўвайшлі чатыры сыстэмы СПА Аvenger, боепрыпасы і гранатамёты.
Загрузіць яшчэ