У Беларусі абнавілі «пералік арганізацыяў, фармаваньняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасці» — паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Закрытыя сацыялягічныя апытаньні, праведзеныя ў пачатку лістапада на замову адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, выявілі стомленасьць расейцаў ад вайны, паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы, блізкія да Крамля.
Арганізацыя былых сілавікоў ByPol аб’явіла аб пачатку збору інфармацыі ў рамках падрыхтоўкі да рэалізацыі пляну «Перамога». Структура зьвярнулася як да ўдзельнікаў пляну, так і да ўсіх неабыякавых да лёсу Беларусі.
У размове са Свабодай Вольга Цесакова расказала аб прычынах ад’езду і камунікацыі з калегамі пасьля жніўня 2020 году.
Беларуская супольнасьць Коўна абвесьціла збор сродкаў на аднаўленьне пахаваньня Кляўдуша Дуж-Душэўскага. Зьбіраюцца ўсталяваць новую табліцу з надпісам па-беларуску, мачты для бела-чырвона-белага сьцяга і «Пагоні», адрэстаўраваць надмагільныя пліты.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык заклікала бацькоў і настаўнікаў выступіць супраць мілітарызацыі выхаваньня і адукацыі ў Беларусі.
Пакуль такая інцыятыва не знайшла падтрымкі ва ўрадзе Ўкраіны.
У Гомельскім абласным судзе праходзіць працэс у крымінальнай справе «Рабочага руху». Цяпер агучваюць матэрыялы крымінальнай справы. Што адбываецца падчас працэсу, даведаецеся ў матэрыяле Свабоды.
Менскі абласны суд 22 лістапада працягнуў разгляд «справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі».
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце зацьвердзіла папраўкі да загадаў, якія мяняюць парадак выдачы дакумэнтаў на легалізацыю іншаземцам.
Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэмʼер-міністрам Раманам Галоўчанкам наведвае Тэгеран і Дамаск з 22 па 24 лістапада, паведамляе БелТА.
22 лістапада на судзе ў «справе АГСБ» паведамілі, што пасьля заяў Сасноўскага аб тым, што супрацоўнікі КДБ прымянялі да яго гвалт, была праведзеная пракурорская праверка, піша «Спутник».
На гэты момант Беларусь выплачвае пазыкі ў беларускіх рублях чатыром арганізацыям.
На некаторых пунктах у Менску сталі вяртаць клясычную літару «М», якую зьнялі раней.
Усяго палітвязень Максім Знак, асуджаны на 10 гадоў калёніі, напісаў у зьняволеньні ўжо тры кнігі.
Гарнізонны вайсковы суд у Маскве адправіў палкоўніка з Генэральнага штаба ўзброеных сіл Расеі Івана Мяртвішчава пад хатні арышт на два месяцы паводле артыкулу аб вымаганьні хабару. Мяртвішчаў вымагаў пральную машыну ў маскоўскага вайсковага камісара. Гісторыю расказвае «Коммерсантъ».
Самы папулярны від заробку — на «перакідах», аднак людзі возяць і людзей або іхныя рэчы за грошы, зьліваюць дызэль палякам, а таксама зарабляюць на роварным таксі.
Раней паведамлялі, што 19 лістапада памежнікі знайшлі на беларуска-польскай мяжы цела «мужчыны неславянскай зьнешнасьці без цёплага верхняга адзеньня».
Учора ён паехаў на допыт у Баранавічы і адтуль ужо не вярнуўся.
Адпаведныя зьмяненьні ў інструкцыю аб парадку заключэньня кантракту аб праходжаньні вайсковай службы ва Ўзброеных сілах унесены пастановай міністэрства № 49 ад 12 кастрычніка.
За студзень-красавік чысты адток спэцыялістаў з ІТ-кампаніяў склаў 2,7 тысячы чалавек.
Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў арганізацыю Міжнародны Чырвоны Крыж з нагоды выказваньняў генэральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) Дзьмітрыя Шаўцова, які ў эфіры дзяржаўнай тэлевізіі назваў гомасэксуальную арыентацыю «захворваньнем» і заклікаў яе лячыць.
У краінах Эўразьвязу гэта амаль немагчыма зрабіць без легалізацыі. Да таго ж неабходна атрымаць даведку ЗАГСу, што на радзіме чалавек ня быў у шлюбе, а ў амбасаду многія беларусы ня могуць зьвярнуцца.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
У сувязі з разьмеркаваньнем бюджэтаў гарадоў і раёнаў на наступны год ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапануе беларусам даведацца ў чыноўнікаў, на што пойдуць іхныя грошы.
Украінскія ўлады паведамілі пра траіх забітых, а таксама параненых мірных жыхарах Херсона.
Цюменскі абласны суд адмяніў апраўдальнае рашэньне першай інстанцыі ў справе аб дыскрэдытацыі войска супраць Алісы Кліментавай, якая напісала крэйдай «Нет в***е» на плошчы ў цэнтры гораду. Пра гэта яна паведаміла «Сибирь.Реалии».
Беларус Пятро Маркелаў, які цяпер жыве ў Чэхіі, правёў акцыю ў мэблевай краме IKEA. Пасек дзьве тумбачкі сякерай, абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясьціў, што робіць гэта, бо пратэстуе супраць супрацоўніцтва швэдаў з уладамі Беларусі.
Гомельскі абласны суд 25 лістапада ў закрытым рэжыме будзе зноў судзіць 33-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Паднябеннага, які мае расейскае грамадзянства.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прынесьлі зьнічы памяці да мэмарыялу ў гонар загінулых у часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2013-2014 гадоў, якая пачалася ва Ўкраіне пасьля таго, як тагачасны ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч і ягоны ўрад адмовіліся ад эўрапейскай інтэграцыі.
41-гадовы айцец Віталь Чабатар належыць да ордэна клярэтынаў, служыць у Магілёве 15 гадоў.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае 5-дзённы візыт у Канаду. У Галіфаксе яна ўдзельнічала ў штогадовым Міжнародным форуме па бясьпецы.
Арцём Праскаловіч на мінулым тыдні стаў намесьнікам прадстаўніка Аб’яднанага кабінэту па транзыце ўлады Паўла Латушкі. Праскаловіч будзе адказваць за юрыдычныя пытаньні ў справе перасьледу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
У МУС налічылі амаль 160 беларусаў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны і бяруць удзел у баявых дзеяньнях.
На тэрыторыях Харкаўскай, Данецкай і Херсонскай абласьцей, вызваленых украінскімі вайскоўцамі, за апошнія два месяцы выявілі целы больш за 700 чалавек. Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Андрэй Косьцін.
Сама меней пяць чалавек загінулі, 18 атрымалі раненьні ў выніку страляніны ў начным клюбе для ЛГБТ у горадзе Каларада-Спрынгс, у ЗША.
На ўскрайку Бранска згарэў прытулак для бяздомных жывёлаў. Загінулі 50 катоў, дарослы сабака і шчаня. Супрацоўнікі МНС і паліцыі заключылі, што ўзгараньне не было выпадковым, асноўная вэрсія прычыны пажару — наўмысны падпал.
Са студзеня па кастрычнік у Грузію паступіла 38,5 млн даляраў у выглядзе грашовых пераводаў зь Беларусі, пра сьведчаць дадзены грузінскага Нацыянальнага банка.
У брытанскай сталіцы жыве дачка Андрэя Каляды — Натальля Каляда з мужам Мікалаем Халезіным.
Пагаварылі зь беларусамі пра тое, дзе яны цяпер набываюць адзеньне, што памянялася ў гэтай сфэры з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, увядзеньнем санкцый, сыходам некаторых крамаў і дызайнэраў адзеньня зь Беларусі.
У суправаджэньні пракурора Гомельскай вобласьці Віктара Марозава прэм’ер-міністар Раман наведаў месца раскопак у Чонкаўскім лесе пад Гомелем.
Сёньня ў нас у гасьцях адна з самых актыўных дзяячак беларускай супольнасьці ў Літве. Паэтка, перакладніца, папулярызатарка беларускай літаратуры Ванда Марцінш душ Рэйш.
Беларускага актывіста Пятра Маркелава, які 18 лістапада правёў акцыю ў IKEA ў Празе, вызвалілі праз 6 гадзінаў пасьля затрыманьня.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць у палітычна матываваных справах.
Вядоўца незалежнага тэлеканалу «Дождь» Ганна Мангайт у эфіры Свабоды Premium гаворыць, што сапраўдны росквіт youtube-каналу «Дождя» адбыўся падчас беларускіх пратэстаў 2020 году.
Андрэй два гады таму пераехаў зь Беларусі ў Ізраіль. На радзіме мужчына працаваў настаўнікам, але ў Ізраілі давялося кардынальна зьмяніць род дзейнасьці, цяпер ён пекар.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Позірк» са спасылкай на міністэрства фінансаў ЗША.
Ва Ўкраіне моцнае пахаладаньне, многія гарады застаюцца безь цяпла і вады, мясцовыя ўлады ствараюць для людзей пункты абагрэву.
10 лістапада ў менскім Палацы мастацтва адкрылася выстава «ДЭКАРТ-22». Крыніца Свабоды паведамляе, што адтуль хочуць зьняць творы «палітычна нядобранадзейных» аўтараў.
Стала вядома пра затрыманьне сілавікамі віцэ-дэкана Магілёўскага дэканату айца Віталя Чабатара.
Загрузіць яшчэ