Чэскае выданьне Blesk паведамляе пра гэта са спасылкай на крыніцы з прэзыдэнцкага атачэньня.
Паводле выданьня, Аўчачак пазнаёміўся з будучай жонкай, калі ў рамках праграмы спрыяньня дапамагаў уцекачам з Украіны з жытлом, тады паміж імі і «праскочыла іскра». Ягоная жонка прыехала з цэнтральнага Ўсходу Ўкраіны, яна таксама працуе ў галіне дабрачыннай дапамогі ўцекачам. Цяпер у сям'і прэс-сакратара Чэхіі, які дагэтуль ня быў жанаты, зьявілася і жончына дзіця дашкольнага веку ад папярэдняга шлюбу. Маладыя паехалі ў вясельнае падарожжа па Чэхіі.
- Чэскія палітыкі і вядомыя асобы ад пачатку нападу Расею на Ўкраіну актыўна ўключыліся ў дапамогу ўкраінскім уцекачам. Некаторыя зь іх прадставілі для разьмяшчэньня ўцекачоў сваю нерухомасьць, якая стаяла без выкарыстаньня, некаторыя аплацілі ім арэндаванае жытло.